Паўночная Амэрыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Скасаваньне праўкі 2129186 удзельніка 146.198.9.14 (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 1:
[[Файл:North America satellite globe.jpg|міні|Паўночная Амэрыка з космасу.]]
'''Паўно́чная Амэ́рыка''' — адзін з шасьці кантынэнтаў [[Зямля|Зямлі]], знаходзіцца ў заходнім паўшар’і, паміж [[Ціхі акіян|Ціхім]] і [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным акіянамі]]. Аддзелены ад [[Азія|Азіі]] [[Бэрынгаў праліў|пратокай Берынга]], ад [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыкі]] [[Панамскі канал|Панамскім каналам]]. Паўночная частка кантынэнта адносіцца да [[Лацінская Амэрыка|Лацінскай Амэрыкі]]. Плошча кантынэнту складае 24,2 млн км², а колькасьць жыхароў ёсьць роўным 493 млн чалавек, паводле зьвестак на [[2001]] год.
 
Даўжыня з [[поўнач]]ы на [[поўдзень]] — 7,2 тысячаў кілямэтраў, з [[захад]]у на [[усход|ўсход]] — 6,8 тысячы кілямэтраў, даўжыня берагавой лініі — 75,5 тысячы кілямэтраў. Найвялікшыя паўвостравы: [[Лябрадор (паўвостраў)|Лябрадор]], [[Флорыда]], [[Каліфорнія]]. Да Паўночнай Амэрыкі адносяць астравы: [[Грэнляндыя]], [[Зямля Бафіна]], [[Куба]]. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 677 мэтраў, найвышэйшы пункт знаходзіцца ў [[Кардыльеры|Кардыльерах]] (г. [[Дэналі]], 6194 м), найніжэйшы пункт — ў [[Даліна Сьмерці|Даліне Сьмерці]] (-86 мэтраў). Больш за 64% паверхні ляжыць вышэй за 300 мэтраў; уздоўж заходняга ўзьбярэжжа знаходзяцца [[Кардыльеры]] (сейсьмічна актыўныя). На ўсход ад іх цягнецца [[Вялікая Роўнядзь]], далей на ўсход [[Апалачы (горы)|Апалачы]] і нізіннае ўсходняе ўзьбярэжжа. Галоўныя рэкі: [[Місысыпі (рака)|Місысыпі]], [[Місуры (рака)|Місуры]], [[Макэнзі]], [[Юкон]]; азёры: [[Верхняе (возера)|Верхняе]], [[Гурон]], [[Мічыган (возера)|Мічыган]], [[Вялікае Мядзьведжае]], [[Эйры (возера)|Эйры]]. На поўначы кантынэнта [[тундра]], [[іглістыя лясы]] якія пераходзяць у [[мяшаныя лясы|мяшаныя]] і [[шыракаліставыя лясы]], у цэнтральнай частцы кантынэнту — [[прэрыя|прэрыі]], на паўднёвым захадзе — [[пустэльня|пустэльні]] і [[паўпустэльня|паўпустэльні]]. У Кардыльерах знаходзяцца горныя іглістыя лясы і [[альпійскія лугі]]; на ўзьбярэжжах [[Цэнтральная Амэрыка|Цэнтральнай Амэрыкі]] — роўнядзевыя лясы. [[Фаўна]] прадстаўленая вельмі шырока: [[паўночны алень]], [[віргінскі алень]], мядзьведзі ([[грызлі]], [[барыбал]]), [[бізон]]ы і г. д. У Паўночнай Амэрыцы жыве 8% чалавецтва ([[эўрапеоід]]ы, [[нэгроід]]ы і [[індзейцы]]), значныя абшары кантынэнта бязьлюдныя (Паўночная Канада, Грэнляндыя), найбольш населеныя [[Бэрмуды]] і паўночна-ўсходняе ўзьбярэжжа [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Гарадзкое насельніцтва складае каля 75%. Найбуйнейшыя гарады Паўночнай Амэрыкі — [[Мэхіка]] (15,3 млн чал.), [[Нью-Ёрк]] (7,4 млн чал.) і [[Лос-Анджэлес]] (3,6 млн чал.).