Станіслаў Вігура: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Stanisław_Wigura?oldid=783417669
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 7:
У 1927 годзе Рагальскі, Вігура і Джавецкі пачалі працаваць разам, зафундаваўшы прадпрыемства RWD, паводле першых літараў сваіх прозьвішчаў. Вігура заняўся першапачатковымі разьлікамі стадыі дызайну і распрацоўкі. У 1928 годзе ўтрох яны пабудавалі свой першы спартовы самалёт мадэлі [[RWD-1]]. У 1929 годзе Вігура скончыў унівэрсытэт і стаў інжынэрам. У тым жа годзе ён скончыў курс лётчыка ў акадэмічным аэраклюбе. Каманда RWD пачала будаваць больш пасьпяховыя самалёты, як то спартовы самалёт мадэлі [[RWD-2]] 1929 году, 4 экзэмпляры якой былі пабудаваныя, і мадэлі [[RWD-4]] 1930-х гадоў, якая была вырабленая ў колькасьці 9 штук.
 
Сам Вігура таксама актыўна пачаў займацца спартовай авіяцыяй. Менавіта дзякуючы ягонаму сяброўству з авіятарам Францішкам Жвіркам, які быў старэйшы за яго на 8 гадоў, Вігура быў прызначаны вайсковым афіцэрам сувязі ў аэраклюбе. Яны часта лёталі разам, Вігура як мэханік і другі лётчык. У пэрыяд з 9 жніўня па 6 верасьня 1929 году Жвірка і Вігура праляцелі разам на прататыпе мадэлі RWD-2 усю Эўропу па маршруце Варшава—[[Парыж]]—[[Барсэлёна]]—[[Мілян]]-Варшава—Варшава. 6 кастрычніка яны атрымала перамогу ў польскай паветранай гонцы. У ліпені 1930 году Жвірка і Вігура прынялі ўдзел у Міжнародным спаборніцтве на турыстычных самалётах, пілатуючы самалёт мадэлі RWD-4, але 25 ліпеня яны былі вымушаныя сысьці з паборніцтваў праз пашкоджаньне рухавіка і вымушанай пасадкі ў [[Гішпанія|Гішпаніі]].
 
У той жа час Вігура з камандай распрацавалі іншыя самалёты, адзін зь іх спартовы самалёт мадэлі [[RWD-5]] у 1931 годзе, на якім быў зьдзейсьнены трансатлянтычны палёт. 11 верасьня 1932 году, падчас палёту на сустрэчу ў [[Прага|Празе]], Жвірка і Вігура сьмяротна разбіліся ў рэйсе [[RWD-6]] у лесе каля [[Цешын]]а, калі крыло парвалася ў моцную буру.