Саранск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 51:
 
== Гісторыя ==
Саранск быў заснаваны ў 1641 годзе як крэпасьць на паўднёва-ўсходняй ускраіне [[Маскоўская дзяржава|Расейскага царства]], на Атэмарскай засечнай рысе, якая была часткай вялікай умацаванай лініі, якая будавалася была з 1638 па 1653 гады і цягнулася ад [[Белгарад]]у да [[Ульянаўск|Сымбірску]]. Крэпасьць разьмяшчалася на беразе ракі [[Інсар (рака)|Інсару]]. Першымі жыхарамі крэпасьці былі казакі, стральцы і пушкары, якія пераехалі сюды з бліжэйшых гарадоў, а таксама насельніцтва навакольных вёсак, то бок расейцы, [[эрзяныэрзя]], [[машканы]] і [[татары]].
 
У 1651 годзе Саранск стаў адміністрацыйным цэнтрам Саранскага павету. Практычна з гэтага ж часу ён стаў горадам, хоць афіцыйна статус гораду ён атрымаў толькі ў 1780 годзе. Увосень 1670 году яго захапіў адзін з атрадаў [[Сьцяпан Разін|Сьцяпана Разіна]] пад правадырствам Міхаіла Харытонава, горад і павет на некаторы час сталі апорным пунктам, які забясьпечваў войскі Разіна харчаваньнем, фуражом і зброяй. У сьнежні таго ж году царскія войскі пасьля неаднаразовых спробаў штурму авалодалі горадам, і войскі Разіна былі вымушаныя пакінуць Саранск.