Панаётыс Пікрамэнас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Panagiotis_Pikrammenos?oldid=944844257
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Атэны|Атэнах]] і зьяўляецца сынам Ота Пікрамэнаса, ураджэнца [[Патры]] і ўладальніка кампаніі «Грэцкі зьвяз замежнай прэсы». Дзед па бацьку, Такіс Пікрамэнас, быў заснавальнікам гэтае кампаніі.
 
Пікрамэнас скончыў нямецкую атэнскую школу ў 1963 годзе і юрыдычную школу ў [[Атэнскі ўнівэрсытэт|Атэнскім унівэрсытэце]] ў 1968 годзе. Скончыў асьпірантуру ва [[унівэрсытэт Пантэон-Асас|ўнівэрсытэце Пантэон-Асас]] і працаваў юрыстам у Атэнах і [[Лёндан]]е, пакуль ня стаў дакладчыкам [[Дзяржаўная рада Грэцыі|Дзяржаўнай рады]] ў 1976 годзе. У радзе займаў кіроўныя пачады, пакуль ня быў прызначаны старшынем рады ў 2009 годзе. Ён таксама займаў пасаду генэральнага дырэктара Нацыянальнай школы судзьдзяў з 2005 па 2009 гады, а таксама працаваў у шэрагу заканадаўчых камітэтаў пры Міністэрстве юстыцыі, а з 1991 па 1993 гады быў спэцыяльным дарадцам па судовых справах прэм’ер-міністра [[Канстантынас Міцатакіс|Канстантынаса Міцатакіса]].