Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 76:
 
=== З 2005 году ===
16—17 ліпеня 2005 г. 5-ы зьезд беларусаў сьвету адбыўся з удзелам 144 прадстаўнікаў ад Беларусі і 134 прадстаўнікоў 69 згуртаваньняў беларускай дыяспары ў 21 краіне, у тым ліку Армэніі, [[Гішпанія|Гішпаніі]] і [[Коста-Рыка|Коста-Рыкі]]. Зьезд абраў новым кіраўніком [[Аляксей Марачкін|Аляксея Марачкіна]] і старшынёй Алену Макоўскую<ref>{{Cite web|url=http://www.charter97.org/eng/news/2005/07/20/ales|title=Alyaksei Marachkin Elected Head of “Batskaushchyna”|last=|first=|date=2005-07-20|website=|publisher=[[Хартыя’97]]|language=en|dead-url=yes|archiveurl=https://web.archive.org/web/20060225130228/http://www.charter97.org/eng/news/2005/07/20/ales|archivedate=2006-02-25|accessdate=2020-02-29}}</ref>. Падзею асьвятлялі 16 газэтаў і часопісаў, 7 інфармацыйных агенцтваў ([[Associated Press|«Аб’яднаная прэса»]], [[БелаПАН]], [[Брытанская вяшчальная карпарацыя]], «[[Інтэрфакс]]», «[[Ройтэрз]]») і 6 тэлеканалаў: «[[АНТ]]», «[[Беларусь 2|Лад]]», «[[Сталічнае тэлебачаньне]]», «НТБ» (Расея), «Рэн ТБ» (Расея) і «ТБ Цэнтар» (Расея). У верасьні 2005 г. выдалі кнігу Аўгіньні Кавалюк «Адклікаюцца рэхам гады». У кастрычніку 2005 г. сабралі беларускамоўную царкоўную літаратуру для праваслаўных беларусаў Падляскага ваяводзтва Польшчы, каб захаваць беларускамоўныя набажэнствы ў [[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве]]. У сакавіку 2006 г. выдалі 3 кнігі: зборнік ваеннай прозы эміграцыі «Каханы горад», «Летапісны звод сусьвету чалавека сьведамага» (Лявон Юрэвіч) і «Беларускае літаратурнае вымаўленьне» Андрэя Каляды з 3 [[Карта памяці|картамі памяці]] па [[Артаэпія|артаэпіі]] і дыкцыі. У жніўні 2006 г. выдалі кнігі «Успаміны сэрца майго» [[Надзея Дземідовіч|Надзеі Дземідовіч]]. У кастрычніку 2006 г. перадалі кнігі і падручнікі для беларускай нядзельнай школы ў Празе (Чэхія) пры суполцы «Пагоня», нядзельнай школы ў Лёндане (Ангельшчына) пры [[Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі|Згуртаваньні беларусаў у Вялікай Брытаніі]], бібліятэкі Таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» (Рыга, Латвія) і беларускай школы ў Латвіі, беларускіх школаў у Гайнаўцы (Польшча) і Беларускага культурнага таварыства ў [[Калінінград]]зе (Расея). Выдалі дзіцячы зборнік «Радзіма вялікая і малая» і кнігу «Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагодзьдзя» ([[Алег Латышонак]], [[Станіслаў Акінчыц]]). У сьнежні 2006 г. прэзэнтавалі падручнік «Сцэнічная мова» Андрэя Каляды з наступнай рассылкай па ВНУ Беларусі ў студзені 2007 году.
 
У студзені 2007 г. Андрэй Каляда выдаў зборнік «Лялечны дом» зь перакладамі п’есаў, які разаслалі па тэатраў Беларусі. У студзені-лютым 2007 г. зладзілі канцэртны тур па гарадах Беларусі барда [[Віктар Шалкевіч|Віктара Шалкевіча]], гуртоў «Стары Ольса» і «[[Testamentum Terrae]]». У красавіку 2007 г. выдалі 2 кнігі: «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў» Аляксандра Адзінца і «Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост» (уклад. Андрэй Любіч). 20 красавіка 2007 г. ажыцьцявілі прэм’еру фільма «Старыя інструмэнты Беларусі» (рэжысэр [[Зьміцер Сасноўскі]])<ref>{{Навіна|аўтар=[[Зьміцер Сасноўскі]]|загаловак=Старыя інструменты Беларусі|спасылка=https://www.youtube.com/embed/jYIOJszs7Uc?autoplay=1|выдавец=
Nonprofit educational channel|дата публікацыі=9 сакавіка 2011|дата доступу=24 чэрвеня 2016}}</ref>. У чэрвені 2007 г. выдалі 2 кнігі: «Мы стваралі сваю Беларусь» (Вольга Грыцук) пра старшыню [[Згуртаваньне беларусаў Канады|Згуртаваньня беларусаў Канады]] [[Аляксей Грыцук|Аляксея Грыцука]], дзіцячай кнігі-маляванкі «Прыгоды Какоса-Маракоса» ({{Артыкул у іншым разьдзеле|Серж Мінскевіч||be|Серж Мінскевіч}}). 21 лістапада 2007 г. [[Уладзімер Хільмановіч]] прэзэнтаваў «Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень». У лістападзе-сьнежні 2007 г. зладзілі канцэртны тур па 10 найбольшых гарадах Беларусі барда [[Зьміцер Бартосік|Зьмітра Бартосіка]]. У лютым-красавіку 2008 г. зладзілі тур на 15 найбольшых гарадах Беларусі Зьмітра Бартосіка, гуртоў «[[Recha|Рэха]]» і «Стары Ольса». У сакавіку 2008 г. выдалі дзіцячы зборнік «Беларусь маёй будучыні» на грошы кіраўніцы фонду «Этнічны голас Амэрыкі» Ірыны Каляды-Сьмірновай. У красавіку 2008 г. выдалі па-беларуску раман [[Кастусь Акула|Кастуся Акулы]] «Заўтра ёсць учора». 1 кастрычніка 2008 г. заснавалі кампанію «[[Будзьма беларусамі!]]».
 
18—19 ліпеня 2009 г. 5-ы зьезд беларусаў сьвету адбыўся з удзелам 252 прадстаўнікоў звыш 50 аб’яднаньняў з 18 краінаў сьвету. Кіраўніцай абралі Алену Макоўскую, старшынёй — Ніну Шыдлоўскую<ref>{{Cite web|url=https://charter97.org/en/news/2009/7/20/20219/|title=Alyaksei Marachkin: “Congress of Belarusians of the world sometimes reminded Communist party rally”|last=|first=|date=2009-07-20|website=|publisher=[[Хартыя'97]]|language=en|dead-url=no|archiveurl=http://web.archive.org/web/20090917045815/http://www.charter97.org/en/news/2009/7/20/20219/|archivedate=2009-09-17|accessdate=2020-02-29}}</ref>. У 2012 г. ЗБС «Бацькаўшчына» пераехала на цяперашнюю сядзібу (Менск, вул. К. Чорнага, д. 31). 23—24 ліпеня 2013 г. 6-ы зьезд беларусаў сьвету сабраў 239 прадстаўнікоў з 18 краінаў. За 2014 г. выдалі каляровую «Чытанку для маленькіх», зборнік дакумэнтаў «Рада БНР (1970—1982)» і раман [[Віктар Марціновіч|Віктара Марціновіча]] «[[Мова (раман)|Мова]]». Таксама правялі прэзэнтацыі кніг «Маё мястэчка» Васіля Стомы (2 жніўня, в. [[Лужкі]], [[Шаркоўшчынскі раён]]) і «Ян Ялмужна» [[Антон Францішак Брыль|Антона Брыля]]. За 2015 г. выдалі 7 кніг.
 
== Крыніцы ==