Пітэр Паўль Рубэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Апошнія гады: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Peter_Paul_Rubens?oldid=939438700
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 41:
Алтарныя карціны, як то ''«[[Узрушэньне крыжа (Рубэнс)|Узрушэньне крыжа]]»'' 1610 году й ''«[[Зьняцьцё з крыжа (Рубэнс)|Зьняцьцё з крыжа]]»'' 1611—1614 году, вырабленыя паводле заводы ўласьнікаў [[Антвэрпэнскі катэдральны сабор|Сабору Маці Боскай]], былі асабліва важныя для Рубэнса, якія далі яму магчымасьць дасягнуць славу як вядучага жывапісца Фляндрыі адразу па ягоным вяртаньні. Гэтак карціна ''«Узрушэньне крыжа»'' сьведчыць пра сынтэз паміж працай [[Тынтарэта]] ''«Укрыжаваньне»'' для [[Скуола Сан-Рока|Скуолы Сан-Рока]], дынамічнымі фігурамі [[Мікелянджэлё]] і асабістым стылем Рубэнса. Гэтая карціна ёсьць выдатным прыкладам рэлігійнага мастацтва барока{{Зноска|Martin|1977|Martin|109}}.
 
Акрамя таго Рубэнс вырабляў [[гравюра|гравюры]] для друкаваных выданьняў, а таксама маляваў тытульныя лісты для гэтых выданьняў, асабліва для свайго сябра [[Бальтазар Марэтус|Бальтазара Марэтуса]], уладальніка вялікага выдавецтва, што значна павялічыла славу мастака па ўсёй Эўропе. За выключэньнем некалькіх бліскучых [[аквафортэ|афортаў]], Рубэнс рабіў толькі малюнкі, пакідаючы стварэньне гравюраў спэцыялістам, як то [[Люкас Форстэрман|Люкасу Форстэрману]], [[Паўлюс Понтыюс|Паўлюсу Понтыюсу]] й [[Вілем ПанээлсПанээльс|Вілему ПанээлсуПанээльсу]]<ref>Pauw-De Veen, Lydia de (1977). ''«Rubens and the graphic arts»''. In: Connoisseur CXCV/786. — С. 243—251.</ref>. Мастак таксама аформіў [[аўтарскае права]] на свае творы для друкаваных выданьняў у [[Нідэрлянды|Галяндыі]], дзе ягоная праца была шырока скапіяваная іншымі выдавецтвамі. Акрамя таго ён меў аўтарскія правы на свае працы ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], [[Францыя|Францыі]] й [[Гішпанія|Гішпаніі]]<ref>Hottle, Andrew D. (2004). [https://www.academia.edu/1903145/Commerce_and_Connections_Peter_Paul_Rubens_and_the_Dedicated_Print ''«Commerce and Connections: Peter Paul Rubens and the Dedicated Print»'']. Nederlands Kunsthistorisch Jaarboek, выд. 55. — С. 54—85.</ref>. Рубэнс наняў шэраг гравэраў, падрыхтаваных [[Крыстофэль Егер|Крыстофэлем Егерам]], якіх ён старанна навучаў працаваць у больш энэргічным стылі, да якога імкнуўся сам. Рубэнс таксама стварыў апошнія значныя значныя творы ў тэхніцы [[дрэварыт]]у, да ягонага адраджэньня ў XIX стагодзьдзя<ref>A Hyatt Mayor (1971). ''«Prints and People»''. Metropolitan Museum of Art/Princeton. — С. 427—432. — ISBN 0-691-00326-2.</ref>.
 
=== Цыкль Марыі Мэдычы й дыпляматычныя місіі ===