Вольфганг Амадэй Моцарт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Wolfgang_Amadeus_Mozart?oldid=941237403
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Wolfgang_Amadeus_Mozart?oldid=941237403
Радок 39:
 
=== Раньнія падарожжы ===
[[Файл:Louis Carrogis dit Carmontelle - Portrait de Wolfgang Amadeus Mozart (Salzbourg, 1756-Vienne, 1791) jouant à Paris avec son père Jean... - Google Art Project.jpg|міні|Леапольд, Вольфганг і Нанэрль Моцарты даюць канцэрт у падарожжы па Эўропы. Карціна працы [[Люі Каражы Кармантэль|Люі Каражы Кармантэля]], каля 1763 году.]]
У той час калі Вольфганг быў маленькім, ягоная сям’я зьдзейсьніла шэраг эўрапейскіх падарожжаў, у якіх ён і ягонага сятра Нанэрль выступалі ў якасьці малых талентаў-[[вундэркінд]]аў. Яны пачалі з імпэрзы, якую зладзілі ў 1762 годзе пры двары князя-курфюрста [[Максімілян III (карфюрст Баварыі)|Максіміляна III]] ў [[Мюнхэн]]е, а таксама ў імпэратарскіх палацах у [[Вена|Вене]] і [[Прага|Празе]]. Затым рушыла доўгае падарожжа з канцэртамі, якое доўжылася тры з паловай гады, калі сям’я наведала палацы Мюнхэну, [[Мангайм]]у, [[Парыж]]у, [[Лёндан]]у<ref>[http://www.english-heritage.org.uk/visit/blue-plaques/mozart-wolfgang-amadeus-1756-1791 ''«Mozart, Wolfgang Amadeus (1756–1791)»'']. English Heritage.</ref>, [[Дуўр]]у, [[Гаага|Гаагі]], [[Амстэрдам]]у, [[Утрэхт]]у, [[Мэхэлен]]у, і зноўку наведаўшы Парыж, вярнуліся дадому празь [[Цюрых]], [[Донаўэшынген]] і Мюнхэн<ref>''«Grove's Dictionary of Music and Musicians»'' (V ed.). New York. Macmillam Press. 1954. — С. 926.</ref>. Падчас гэтае вандроўкі Вольфганг сустрэў шмат музыкаў і пазнаёміўся з творчасьцю іншых кампазытараў. Асабліва значны ўплыў на хлопчыка зрабіў [[Ёган Крыстыян Бах]], якога ён наведаў у Лёндане ў 1764 і 1765 гадох. Калі Моцарту было восем гадоў ён напісаў сваю першую [[сымфонія|сымфонію]], большасьць якой, верагодна, была запісаная ягоным бацькам<ref>[http://midiworld.com/mozart1.htm ''«Mozart Biography»'']. Midi World.</ref>.
 
Радок 46 ⟶ 47:
 
У [[Мілян]]е ў 1770 годзе Моцарт напісаў опэру ''«[[Мітрыдат, пантыйскі кароль]]»'', якая мела вялікі посьпех. Гэта прывяло да далейшых распрацоўкі некалькіх опэрных твораў. Два разы Вольфганг разам з бацькам вяртаўся ў Мілян, дзеля таго, каб ягоныя опэры былі прэзэнтаваныя публічна. Гэта былі творы ''«[[Асканіё ў Альбе]]»'', у 1771 годзе, і ''«[[Люцыё Сыла]]»'', у 1772 годзе. Леапольд спадзяваўся, што гэтыя візыты прывядуць да прафэсійнага прызначэньня ягонага сына, і сапраўды эрцгерцаг [[Фэрдынанд Карл Габсбург|Фэрдынанд]] разглядаў магчымасьць наняць Моцарта, але празь нежаданьне маці-імпэратрыцы [[Марыя Тэрэзія|Марыі Тэрэзіі]] мець на ўтрыманьні вялікую колькаьсьць людзей, Вольфганг пасаду не заняў, а надзеі Леапольда не былі рэалізаваныя{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|172}}{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|183—185}}. Напрыканцы падарожжа Моцарт напісаў сольны матэт ''«[[Exsultate, jubilate]]»''.
 
=== Праца ў Зальцбургу і падарожжа ў Парыж ===
[[Файл:Martini bologna mozart 1777.jpg|міні|зьлева|Моцарт насіў [[ордэн Залатой шпоры]], які ён атрымаў у 1770 годзе ад папы [[Клімэнт XIV|Клімэнта XIV]] у Рыме. Карціна ёсьць копіяй, зробленай у 1777 годзе. Арыгінал на сёньня страчаны.]]
Пасьля вяртаньня з бацькам з Італіі 13 сакавіка 1773 году Моцарт працаваў музыкам пры двары кіраўніка Зальцбургу князя-арцыбіскупа [[Геранім фон Калярэда|Гераніма фон Калярэда]]. У маладога кампазытара ў Зальцбургу было шмат сяброў і прыхільнікаў{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|106}}, ён меў магчымасьць працаваць у розных жанрах, складаючы сымфоніі, [[саната|санаты]], творы для [[струнны квартэт|струнных квартэтаў]], [[мэса|мэсы]], [[сэрэнада|сэрэнады]] і невялікія опэры. У пэрыяд з красавіка па сьнежань 1775 году Моцарт працаваў над стварэньнем канцэртаў для скрыпкі, стварыўшы пяць сэрыяў, адзіных, ім напісаных. У кожным новым творы нязьменна павялічваліся музычная вытанчанасьць кампазыцыі. У 1776 годзе Моцарт скіраваў усе свае намаганьні на стварэньне канцэртаў для фартэпіяна, кульмінацыяй чаго стаў твор E♭ канцэрт [[Канцэрт для фартэпіяна №9 (Моцарт)|K. 271]], які быў напісаны напачатку 1777 году і выкананы ў канцы году. Крытыкі разглядалі гэты твор як прарыўны ў біяграфіі кампазытыра{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|103}}.
 
Не зважаючы на посьпехі ў сваёй прафэсіі, Моцарт, аднак, усё больш атрымліваў незадавальньне Зальцбургам і скіраваў высілкі на тое, каб знайсьці працу ў іншым месцы. Адным з чыньнікаў была ягоная нізкая заробная плата, якая складала 150 флёрынаў у год{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|98}}. Моцарт прагваў складаць опэры, але ў Зальцбургу яны ладзіліся зрэдку. Сытуацыя пагоршылася ў 1775 годзе, калі прыдворны тэатар быў зачынены, а іншы зальцбурскі тэатар у першую чаргу прымаў вандроўныя трупы зь іншых месцаў{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|107}}. Вольфганг з бацькам зноўку адправіліся ў падарожжа, гэтак з 14 ліпеня па 26 верасьня 1773 году яны наведалі [[Вена|Вену]], а з 6 сьнежня 1774 году па сакавік 1775 году яны знаходзіліся ў [[Мюнхэн]]е. Аніводны з гэтых візытаў ня быў пасьпяховым, аднак у Мюнхэне Моцарта чакаў посьпех дзякуючы прэм’еры ягонай опэры ''«[[Ўдаваная садоўніца]]»''{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|109}}.
 
У жніўні 1777 году Моцарт звольніўся з працы ў Зальцбургу{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|225}}, а 23 верасьня выправіўся ў падарожжа дзеля таго, каб знайсьці новую працу, наведаўшы [[Аўгсбург]], Мангайм, Парыж і Мюнхэн. Моцарт пазнаёміўся з удзельнікамі знакамітага аркестру ў Мангайме, найлепшага на той час у Эўропе. Ён таксама закахаўся ў [[Аляізія Вэбэр|Аляізію Вэбэр]], адную з чатырох дачок мясцовай музычнай сям’і. Пэрспэктывы працаўладкаваньня ў Мангайме не спраўдзіліся<ref>Drebes, Gerald (1992). [https://web.archive.org/web/20150207142809/http://www.gerald-drebes.ch/page8.html ''«Die 'Mannheimer Schule' – ein Zentrum der vorklassischen Musik und Mozart»'']. Heidelberg.</ref>, і 14 сакавіка 1778 году Вольфганг выправіўся у Парыж{{Зноска|Deutsch|1965|Deutsch|174}}, каб працягнуць пошукі працы. Адзін зь яго захаваных лістоў з Парыжу намінае на магчымую пасаду арганіста ў [[Вэрсальскі палац|Вэрсалі]], але Моцарт ня быў зацікаўлены гэтым{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|149}}. Ён быў вінен грошы празь недахор сродкаў, таму аддаў у заклад свае каштоўныя рэчы{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|304—305}}. Калі Моцарт знаходзіўся ва ўскрайняй беднасьці ягоная маці захварэла і памерла 3 ліпеня 1778 году<ref>Abert, Hermann (2007). ''«W.A. Mozart»''. New Haven: Yale University Press. — С. 509.— ISBN 978-0-300-07223-5.</ref>. Лекар не адразу навясьціў хворую маці, відаць, праз складанае матэрыяльнае становішча сям’і{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|305}}. Моцарт жыў у [[Фрыдрых Мэльхіёр Грым|Мэльхіёра Грыма]], які працаў асабістым сакратаром [[герцагства Арлеану|герцага Арлеану]] [[Люі Філіп I Тоўсты|Люі Філіпа I]] і жыў у ягоным маёнтку<ref>Piotr Napierała. [http://baroquecomposers.blogspot.nl/2011/02/1778-1779-mozart-letters-from-paris.html ''«Baroque Composers»'']. Baroque Composers Blogspot.</ref>.
 
Пакуль Моцарт знаходзіўся у Парыжы, ягоны бацька шукаў магчымасьці працаўладкаваньня сына ў Зальцбургу. Пры падтрымцы мясцовай шляхты Моцарту была прапанаваная пасада арганіста і канцэртмайстра. Гадавы заробак на новым месцы склаў 450 флёрынаў{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|157}}, але Вольфганг вельмі неахвотна прыняў прапанову{{Зноска|Halliwell|1998|Halliwell|322}}, бо той момант ягоныя адносіны з Грымам пагоршыліся. Выехаўшы з Парыжу ў верасьні 1778 году ў [[Страсбург]], ён затрымаўся ў Мангайме і Мюнхэне, усё яшчэ спадзеючыся атрымаць пасаду па-за межамі Зальцбурга. У Мюнхэне ён зноўку пабачыўся з Аляізіяй, ужо вельмі пасьпяховай сьпявачкай, аднак, ейны інтарэс да Моцарта зьнік. Вольфганг, нарэшце, вярнуўся ў Зальцбург 15 студзеня 1779 году, уладкаваўшыся на прапанаваную працу, але ягоная незадаволенасьць Зальцбургам не зьмянілася<ref>Jean Massin; Brigitte Massin, eds. (1983). ''«Histoire de la musique occidentale»''. Paris. Fayard. — С. 613.</ref>.
 
Сярод самых вядомых твораў, якія Моцарт напісаў у Парыжы, былі [[Саната для фартэпіяна №8 (Моцарт)|А-мінор саната для фартэпіяна]] (K. 310/300d) і сымфонія ''«[[Сымфонія №31 (Моцарт)|Парыж]]»'' (№ 31), якія былі выкананыя ў Парыжы 12 і 18 чэрвеня 1778 году{{Зноска|Deutsch|1965|Deutsch|176}}.
 
== Крыніцы ==