Вольфганг Амадэй Моцарт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Літаратура: + літаратура
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 36:
Бацька кампазытара, Леапольд Моцарт, быў ураджэнецам [[Аўгсбург]]а{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|21}},імпэратарскага вольнага гораду у Сьвятой Рымскай імпэрыі, і быў нязначным кампазытарам і дасьведчаным настаўнікам. У 1743 годзе ён быў прызначаны чацьвёртым скрыпачом у музычнай установе графа [[Леапольд Антон фон Фірміян|Леапольда Антона фон Фірміяна]], які быў кіроўным князем-арцыбіскупам Зальцбургу. Праз чатыры гады пасьля пераезду ён ажаніўся з Ганнай Марыяй у Зальцбургу. У 1763 годзе Леапольд стаў намесьнікам аркестра [[капэльмайстар|капэльмайстра]]. У год нараджэньня сына Леапольд выдаў падручнік для скрыпкі ''«[[Versuch einer gründlichen Violinschule]]»'', які дасягнуў асаблівага посьпеху{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|32}}.
 
Калі Ганне Марыі было 7 гадоў, яна распачала музычныя заняткі разам з бацькам, у той час як ейны трохгадовы брат Вольфганг з інтарэсам назіраў за гэтым. На сёньня існуюць навуковыя спрэчкі наконт таго ці было Моцарту чатыры ці пяць гадоў{{Зноска|Deutsch|1965|Deutsch|455}}, калі ён стварыў свае першыя музычныя кампазыцыі, аднак няма сумневаў, што Моцарт склаў свае першыя тры музычныя творы на працягу некалькіх тыдняў адзін ад аднаго<ref>[https://imslp.org/wiki/Andante_in_C_major,_K.1a_(Mozart,_Wolfgang_Amadeus) Andante in C major, K. 1a], [https://imslp.org/wiki/Allegro_in_C_major,_K.1b_(Mozart,_Wolfgang_Amadeus) Allegro in C major, K. 1b], [https://imslp.org/wiki/Allegro_in_F_major,_K.1c_(Mozart,_Wolfgang_Amadeus) Allegro in F major, K.1c Allegro in F major, K.1c]. International Music Score Library Project.</ref>. У раньнія гады бацька Вольфганга быў ягоным адзіным настаўнікам. Разам з музыкай ён выкладаў дзецям мовы і іншыя навуковыя прадметы{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|39—40}}. Як адзначаецца, у той час як Леапольд быў адданым настаўнікам для сваіх дзяцей, ёсьць зьвесткі, якія сьведчаць, што Моцарт імкнуўся прасунуцца па-за рамкі таго, чаму яго навучаў ягоны бацька{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|39—40}}. Першая створаная кампазыцыя малога Моцарта вельмі ўразіла бацьку, стаўшы для яго поўнай нечаканасьцю{{Зноска|Deutsch|1965|Deutsch|453}}. У рэшце рэшт Леапольд адмовіўся ад складаньня кампазыцыяў, калі зразумеў, што музычны талент ягонага сына пераўзыходзіць яго{{Зноска|Solomon|1995|Solomon|33}}.
 
== Крыніцы ==