Хрысьціянства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Christianity?oldid=940810420
Радок 19:
Па сьведчаньні новазапаветнага тэксту Дзеі апосталаў ([[Дзеян]].11:26), назоўнік ''«Χριστιανοί»'' — хрысьціяне, прыхільнікі (або пасьлядоўнікі) Хрыста, упершыню ўвайшло ва ўжываньне для пазначэньня прыхільнікаў новай веры ў сырыйска-эліністычным горадзе [[Антак’я|Антыёхія]] ў I стагодзьдзі.
 
[[Файл:Deesis.jpg|міні|200пкс|зьлева|Ікона [[дэізус]] у манастыры Сьвятой Катарыны, [[Сынай]], XII стагодзьдзе.]]
Першапачаткова хрысьціянства распаўсюджвалася ў асяродзьдзі габрэйскай [[Палестына|Палестыны]] і міжземнаморскай дыяспары, але, ужо пачынальна зь першых дзесяцігодзьдзяў, дзякуючы пропаведзям апостала [[Павал (апостал)|Паўла]] яно набывала ўсё больш пасьлядоўнікаў сярод іншых народаў («паганцаў»). Пасьля першаснага фармацыйнага пэрыяду рушыў усьлед пэрыяд дзейнасьці раньніх біскупаў, якіх хрысьціяне лічаць пераемнікамі апосталаў Хрыста. З 150 году настаўнікі-хрысьціяне пачалі вырабляць тэалягічныя і апалягетычныя творы, накіраваныя на абарону веры. Гэтыя аўтары вядомыя як Айцы Царквы, а іхныя вучэньні маюць назву патрыстыка. Вядомымі раньнімі айцамі былі [[Ігнац Антыёскі]], [[Палікарп Сьмірнскі]], [[Юстын Філёзаф]], [[Ірэнэй Ліёнскі]], [[Тэртуліян]], [[Клімэнт Александрыйскі]] і [[Арыген]]. На працягу I—II стагодзьдзяў у розных рэгіёнах імпэрыі адбываліся лякальныя перасьледы хрысьціянаў з боку ўладаў, якія падтрымлівалі [[паганства]]. У III стагодзьдзі (асабліва пры імпэратарах [[Максыміян]]е ды [[Дыяклетыян]]е) хрысьціянства было строга забароненае ва ўсіх імпэрскіх уладаньнях, шмат вернікаў былі пакараныя. Да V стагодзьдзя распаўсюджваньне хрысьціянства адбывалася галоўным чынам у геаграфічных межах [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], а таксама ў сфэры ейнага культурнага ўплыву ([[Армэнія]], усходняя [[Сырыя]], [[Этыёпія]]), у наступным, то бок у асноўным у другой палове 1 тысячагодзьдзя) — сярод германскіх і славянскіх народаў, пазьней (да XIII—XIV стагодзьдзяў) — таксама сярод балтыйскіх і фінскіх народаў. У новы і найноўшы час распаўсюджваньне хрысьціянства па-за Эўропай адбывалася за рахунак каляніяльнай экспансіі і дзейнасьці місіянэраў.
 
У 312 годзе імпэратар [[Канстантын Вялікі]] спыніў перасьлед хрысьціянства, а пазьней сам прыняў хрысьціянскую веру і фактычна зрабіў хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй. У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] хрысьціянскай дзяржавай заставалася [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыя]], таксама ў хрысьціянства зьвярнуліся правадыры [[барбары|барбарскіх]] дзяржаваў, што ўзьніклі на руінах [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]]. Напрыканцы 1 тысячагодзьдзя атрымалі хрышчэньне славянскія і скандынаўскія народы, і такім чынам уся Эўропа зрабілася хрысьціянскай.