Алесь Белакоз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д кірылічная «с»
Радок 23:
|commons =
}}
'''Але́сь Белако́з''' (11 верасьня 1928 в. [[Ляткі]], [[Ваўкавыскі павет (1921—1939)|Ваўкавыскі павет]], цяпер в. [[Гудзевічы]] [[Мастоўскі раён|Мастоўскага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] — 1 сьнежня 2016, в. Гудзевічы Мастоўскага раёну, Гарадзенскай вобласьці) — беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.<ref name="nasha">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 30 красавіка 2011 году |url = http://nashaziamlia.org/2011/04/30/4218/| загаловак = Вялікія і жывыя: інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 1)| фармат = | назва праекту = Беларусь — наша зямля| выдавец = | дата = 25 траўня 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
==Жыцьцяпіс==
Нарадзіўся ў сям’і малазямельнага селяніна. Бацька ў сярэдзіне [[1920-я|1920-х]] гадоў езьдзіў на працу ў [[Бразылія|Бразылію]], па вяртаньні адкуль на заробленыя грошы пабудаваў дом у в. Ляткі і адчыніў сваю краму. Алесь амаль усё жыцьцё пражыў у роднай вёсцы, якая з часам зьлілася з больш вялікімі [[Гудзевічы|Гудзевічамі]]. У роднай вёсцы атрымаў пачатковую адукацыю: да нямецкай акупацыі скончыў 5 клясаў Гудзевіцкай няпоўнай сярэдняй школы. Пад час вайны вучыўся з дапамогай сястры Веры. У 1943 годзе бацька загінуў пад час нападу партызанаў на хату.<ref name="slounik">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = Арлова| імя = Натальля| аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = |url = http://slounik.org/153658.html| загаловак = Белакоз Алесь| фармат = | назва праекту = Электронная бібліятэка| выдавец = | дата = 25 траўня 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>
 
У кастрычніку [[1944]] году пачаў вучыцца ў расейскай школе № 1 [[Ваўкавыск]]у, якую скончыў у [[1947]] годзе. Няўдалыя спробы паступіць у [[Менскі мэдычны інстытут]] прымусілі часова адмовіцца ад плянаў атрымаць вышэйшую адукацыю і ўладкавацца ў [[1948]] годзе на працу ў якасьці настаўніка другіх і чацьвёртых клясаў у Гудзевіцкай школе. З [[1949]] году распачаў завочнае навучаньне на беларускім аддзяленьні [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы|Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту]]. Падчас вучобы працаваў у розных школах: [[1953]]—[[1954]]1953—1954 — настаўнік пачатковых клясаў у [[Струга|Струзе]], у [[1954]]—[[1955]]1954—1955 гадох — выкладчык фізыкі і матэматыкі ў Тупічанскай семігодцы, у [[1955]]—[[1959]]1955—1959 гадох — выкладчык [[Беларуская мова|беларускай]], [[Нямецкая мова|нямецкай моваў]] у Радзявіцкай семігодцы. Па заканчэньні інстытуту ў [[1958]] годзе ўладкаваўся выкладчыкам беларускае мовы і літаратуры ў Гудзевіцкай сярэдняй школе.<ref name="slounik"/>
 
==Грамадзкая дзейнасьць==
Радок 45:
'''Што вы найбольш любіце рабіць?'''
 
Найбольш люблю апісваць жыцьцё патрыётаў свайго рэгіёну, невядомых людзей-патрыётаў…
 
'''Які ваш улюбёны дэвіз?'''
 
Мой дэвіз пра усёўсё жыцьцё адзін — УСЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ!''</br />
|-
| style="text-align: left;" | ''З адказаў Алеся Белакоза на пытаньні «Радыё Свабода»<ref name="svaboda">[http://www.svaboda.org/content/transcript/2004350.html Анкета Свабоды: Алесь Белакоз] [[Радыё Свабода]]</ref>''.
|}
У [[1965]] годзе наладжвае ліставаньне сваіх вучняў зь вядомымі беларускімі пісьменьнікамі, арганізоўвае школьны кабінэт беларускай літаратуры. Вучні захапіліся літаратурнай і дасьледніцкай дзейнасьцю, іх працы пачалі друкавацца ў беларускіх газэтах і часопісах. У [[1965]] годзе зарганізаваў акцыю лістоў слухачоў курсаў удасканаленьня настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў Менску на адрас ЦК КПБ з выкладаньнем праблемаў статуса беларускай мовы. Загітаваў на гэтую акцыю [[Арсень Ліс]]. Акцыя выклікала незадаволенасьць уладаў. Надалей настаўніцкая дзейнасьць Белакоза знаходзілася пад пастаянным кантролем.<ref name="slounik"/>
У [[Менск]]у [[14 траўня]] [[1965]] году са сцэны актавай залі [[Саюз беларускіх пісьменьнікаў|Саюзу пісьменьнікаў БССР]] на сустрэчы кіраўнікоў раённых сэкцый беларускай мовы і літаратуры з 46-цю пісьменьнікамі Беларусі і студэнтамі Менску запатрабаваў, каб 80% школаў у Беларусі былі беларускімі, каб усе вышэйшыя і спэцыяльныя навучальныя ўстановы былі беларускія, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі. [[Іван Шамякін]], якому [[Пятрусь Броўка]] даручыў весьці сустрэчу, жахнуўся і закрычаў: «''Хопіць! Хопіць! Тушыце сьвятло, паказвайце фільм, сустрэча скончылася''»<ref name="svaboda"/>.
 
У [[1966]] годзе разам з вучнямі выдаў першы нумар машынапіснага літаратурна-краязнаўчага альманаху «Праменьчык». Выданьне выходзіла раз на два гады. Усяго да канца [[1980]]-х гадоў было выдадзена 14 нумароў, па 4 асобнікі кожны. У [[1968]] годзе ініцыяваў адкрыцьцё на базе кабінэта беларускай мовы і літаратуры літаратурна-краязнаўчага музэю. Музэй складаўся зь літаратурнага, этнаграфічнага аддзелаў, аддзела гісторыі Гудзевіцкай школы, а таксама «небясьпечных» аддзелаў гісторыі [[Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада|Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады]] і [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]]. З [[1990]] году Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музэй набыў статус дзяржаўнага. Музэй налічвае больш за 12 тысячтысячаў экспанатаў, сабраных Белакозам разам з вучнямі. Распрацаваў спэцыяльную мэтодыку далучэньня вучняў да літаратурна-краязнаўчага пошуку, музэйнай справы і праз гэта да каштоўнасьцяў беларускай гісторыі і культуры.<ref name="slounik"/>
 
За актыўную дзейнасьць па зьбіраньні нацыянальнай спадчыны і распаўсюджаньні беларускай мовы неаднойчы адчуваў уціск з боку кіраўніцтва мясцовых аддзелаў адукацыі, а таксама [[Камітэт дзяржаўнай бясьпекі|КДБ]].<ref name="slounik"/>
Радок 68:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 81:
* [http://masty.belarda.org/index.php?mod=news&id=638 Алесь Белакоз: «Я ніколі не адпавядаў патрабаваньням уладаў» / Рэгіянальны партал «Масты»]
* [http://nastaunik.info/news/?id=5163 Алесь Белакоз: Самарослая мэтодыка / Настаўнік.info]
* [http://masty.org/read/bielakoz.php Як на духу...(cповедзьсповедзь Алеся Белакоза) / Masty.org]
* [http://www.euramost.org/index.php?artc=2078&lang=1&print=1 Алесь Белакоз: “Веру, што музей не памрэ” / Аўтар — Ганна Кандрацюк / Euramost.org]
* [http://by-ethno.livejournal.com/152104.html Гудзевіцкая спадчына Алеся Белакоза / Этнаграфія Беларусі]