Рыф: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:33, 18 траўня 2008

Рыфф (па-ангельску: Riff) — прыём меладычнай тэхнікі рока, джаза, асабліва характэрны для свінга, адна з формаў асцінато. Уяўляе сабой кароткую меладычную фразу. У біг-бэнде могуць выконвацца адначасова некалькі розных рыффаў, часам іх серыя праводзіцца ў паслядоўным чаргаваньні.

Файл:Deep Purple Smoke on the Water.png
Знакаміты рыфф з кампазіцыі «Smoke On The Water» гард-рок-гурта Deep Purple

Некаторыя крыніцы сьцвярджаюць, што слова «riff» з'яўляецца скарачэньнем ад фразы «rhythmic figure» (рытмічная постаць), аднак большасьць музыкааў лічаць, што слова «рыфф» адбылося ад аналагічнага тэрміна ў камедыі, дзе ён пазначае кароткую дакладную заўвагу па сутнасьці справы.