Беларускі рубель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д артаграфія, пунктуацыя
Радок 27:
Курсы беларускага рублю і разьліковага білету не адпавядалі адзін аднаму. 12 жніўня 1994 году ўрадам Беларусі і Нацыянальным банкам была выдадзеная пастанова аб дэнамінацыі беларускага рублю, з мэтай прывядзеньня яго кошту ў адпаведнасьць з наміналам разьліковага білету Рэспублікі Беларусі. Пастанаўлялася таксама, што з 20 жніўня 1994 году разьліковыя білеты Нацыянальнага банку абавязковыя да прыёму ўсімі юрыдычнымі і фізычнымі асобамі па ўсіх відах плацяжоў, для залічэньня на ўнёскі (дэпазыты) і на разьліковыя, бягучыя рахункі па іх намінале.
 
Да 2000 году беларускі рубель абазначалі кодам BYB, пасьля чаго да 1 ліпеня 2016 году выкарыстоўвалі код BYR. 2 студзеня 2009 г. Нацбанк Беларусі перайшоў да прывязкі курса беларускага рубля да [[Кошык валют|кошыка замежных валют]], у склад якога роўнымі далямі ўлучылі амэрыканскі даляр, [[расейскі рубель]] і [[эўра]]. Пачатковая вартасьць кошыка склала 960 беларускіх рублёў, што адпавядала курсам: 2650 бел. рублёў за даляр, 90,16 бел. рубля за расейскі рубель і 3792 бел. рублі за эўра<ref>{{Навіна|аўтар=Зьміцер Уласаў|загаловак=Нацыянальны банк павысіў афіцыйны курс даляра на 20,5%|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2009/01/02/275619_by1333|выдавец=[[БелаПАН]]|дата публікацыі=2 студзеня 2009|дата доступу=22 студзеня 2018}}</ref>.
 
[[Файл:Belarus-1998-Bill-5000-Obverse.jpg|міні|зьлева|Купюра ў 5000 рублёў, 1998 г., авэрс]]
Радок 33:
31 траўня 2012 г. Кіраўніцтва [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь]] зацьвердзіла Пастанову аб паступовым вывадзе з абарачэньня банкнотаў наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 году. Паводле Пастановы, 1 верасьня 2012 г. Нацбанк Беларусі спыніў іх выпуск. 1 сакавіка 2013 г. яны перасталі быць сродкам плацяжу ў [[крама]]х. 1 кастрычніка 2013 г. іх абмен на іншыя купюры спынілі ў камэрцыйных [[банк]]ах. 1 красавіка 2014 г. банкноты сталі лічыцца несапраўднымі і перасталі прымаць і ў Нацбанку<ref>{{Артыкул|аўтар=Павал Берасьнеў.|загаловак=10-і 20-рублёвыя банкноты будуць несапраўдныя з 1 красавіка 2014 году|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=98768|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=19 чэрвеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-06-19 116 (27231)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/98780/19cher-4.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
4 лістапада 2015 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 450 «Аб правядзеньні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь», які прадугледжваў замену банкнотаў узору 2000 году на банкноты і манэты ўзору 2009 году ў суадносінах 10 000 : 1 з 1 ліпеня 2016 году. З гэтай даты [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]] выпусьціў у абарачэньне 7 наміналаў банкнотаў 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, і 8 наміналаў [[манэта]]ў 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі. Накіраванасьць выгляду банкнотаў адпавядала дэвізу «Мая краіна – Беларусь». Выявы банкнотаў прысьвяцілі кожнай з 6 абласьцей і Менску: 5 рублёў [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай]], 10 рублёў [[Віцебская вобласьць|Віцебскай]], 20 рублёў [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]], 50 рублёў [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай]], 100 рублёў [[Менская вобласьць|Менскай]], 200 рублёў [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]] і 500 рублёў Менску. У выглядзе банкнотаў 2009 году захавалі пераемнасьць адносна банкнотнага шэрагу ўзору 2000 году ў частцы выкарыстаньня выяваў помнікаў [[дойлідзтва]] і горадабудаўніцтва. На пярэднім баку разьменных манэтаў зьмясьцілі відарыс [[Герб Беларусі|дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь]], на адваротным баку лічбавыя абазначэньні наміналаў манэтаў. 1 студзеня 2017 году банкноты ўзору 2000 году перасталі быць абавязковымі да прыёму пры аплаце ўстановамі гаспадараньня і сталі падлягаць абмену ў камэрцыйных банках да 2020 году на грашовыя знакі ўзору 2009 году. Грашовыя знакі 2009 году вырабілі на заказ Нацбанка Беларусі ў 2008 годзе і перадалі ў яго Цэнтральнае сховішча. Дэнамінацыю тады адклалі ў сувязі з сусьветным эканамічным крызісам і наступным [[Фінансавы крызіс у Беларусі 2011 году|фінансавым крызісам у Беларусі 2011 году]]. Адпаведна на банкнотах узору 2009 году месьціцца факсімілефаксыміле подпісу тагачаснага старшыні Кіраўніцтва Нацбанка Беларусі [[Пётар Пракаповіч|Пятра Пракаповіча]]. Таксама на банкноце наміналам 50 рублёў месьціцца надпіс «пяцьдз''е''сят» замест «пяцьдз''я''сят» паводле Закону Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 году № 420-З «[[Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)|Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі]]»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Аб правядзеньні з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі беларускага рубля|спасылка=https://www.nbrb.by/bel/press/?Id=4562|выдавец=[[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=4 лістапада 2015|дата доступу=22 студзеня 2018}}</ref>.
 
== Дэвальвацыі ==
Радок 57:
Істотную ролю ў забесьпячэньні стабільнасьці нацыянальнай валюты згуляе павелічэньне дзяржаўных золатавалютных рэзэрваў, якое чакаецца ўжо ў студзені 2009 году за кошт паступленьня першай часткі крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры больш за $800 млн. Агульны аб’ём гэтага крэдыту складае $2,5 млрд.
 
Міжнародныя рэзервовыярэзэрвовыя актывы Рэспублікі Беларусь, разьлічаныя па мэтадалёгіі [[МВФ]] на 1 студзеня кожнага году (у млн. USD)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Міжнародныя рэзэрвовыя актывы РэспублiкiРэспублікі Беларусь па мэтадалёгіі МВФ|спасылка=http://www.nbrb.by/bel/statistics/reserveAssets/IntResAssIMF_Be.xlsx|выдавец=Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|дата публікацыі=1 студзеня 2018|дата доступу=22 студзеня 2018}}</ref>:
 
<timeline>
Радок 107:
 
== Стаўка рэфінансаваньня ==
Па меры паніжэньня інфляцыі ў 1990-х і першай палове 2000-х Нацбанк Беларусі паступова зьніжаў і стаўку рэфінансаваньня каб стымуляваць рост эканомікі. Да прыкладу на пачатак 2004 году яна складала 28%, на пачатак 2005 — 17%, на пачатак 2006 — 11%, на пачатак 2007 — 10%<ref>http://www.nbrb.by/statistics/sref.asp</ref>. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту, які назіраліся ў пачатку 2007 году ва ўмовах рэзкага падвышэньня кошту на закуплены Рэспублікай Беларусь прыродны газ было прынята рашэньне падвысіць стаўку рэфінансаваньня з 10% да 11%, аднак пасьля стабілізацыі сытуацыі яна была ў некалькі этапаў паніжаная да 10% (на 1 кастрычніка 2007)<ref>{{Спасылка|аўтар = Людміла Сац |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтарысуаўтары = |дата публікацыі = 1 кастрычніка 2007 |url = http://news.belta.by/by/print?id=178284 |загаловак = Стаўка рэфінансаваньня Нацбанка Беларусі зь 1 кастрычніка зьніжана да 10 працэнтаў гадавых |фармат = |назва праекту = Эканоміка |выдавец = [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]] |дата = 28 красавіка 2011 |мова = |камэнтар =}}</ref>. З 1 ліпеня 2008 году [[стаўка рэфінансаваньня]] была ізноў падвышаная да 10,25%. З 13 верасьня 2008 году падвысіў стаўку рэфінансаваньня яшчэ на 0,25 адсоткавага пункта. Нацыянальны банк Беларусі з 15 кастрычніка 2008 году падвысіў стаўку рэфінансаваньня на 0,25 адсоткавага пункта з 10,5% да 10,75% гадавых. Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банка Беларусі з 12 лістапада падвышана на 0,25 адсоткавага пункта да 11% гадавых. З 17 сьнежня 2008 году стаўка рэфінансаваньня Нацбанка складала 12% гадавых. На працягу 2008 году яна падвышалася пяць разоў.
 
З 8 студзеня 2009 году стаўка рэфінансаваньня падвышаная да 14% гадавых.
Радок 198:
# бясфарбнае цісьненьне;
# [[люмінэсцэнцыя]] ў [[Ультрафіялетавае выпраменьваньне|ультрафіялетавых прамянях]];
# схаваны шматколерны вобраз<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 13 сакавіка 2012| url = http://news.belta.by/by/news/infographics?i_id=1107| загаловак = Элемэнты абароны грашовых купюраў Беларусі| фармат = | назва праекту = Інфаграфіка| выдавец = [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]| дата = 14 сакавіка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
=== 1992 году ===
Радок 406:
 
== Манэты ==
1 ліпеня 2016 годагоду, упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля, у сувязі з дэнамінацыяй у абарачэньне ўвялі манэты. Раней Беларусь была адной зь нешматлікіх краінаў у сьвеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манэты, якія фактычна не выкарыстоўваліся ў абарачэньні. Манэты адчаканілі са [[Сталь|сталі]] на Летувіскім манэтным двары і Манэтным двары Крэмніцы (Славаччына). Манеты да 5 капеек пакрылі [[медзь]]дзю; 10, 20, 50 капеек — медзьдзю і [[латунь]]ню; 1 рубель — медзьдзю і [[Нікель|нікелем]]. Манэта вартасьцю 2 рублі — бімэтал, цэнтар пакрыты медзьдзю і нікелем, кольцы — медзьдзю і латуньню. На [[авэрс]]е ўсіх манэтаў разьмясьцілі відарыс дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, надпіс «БЕЛАРУСЬ» і год чаканкі. На [[рэвэрс (нумізматыка)|рэвэрсе]] — намінал манэты разам з рознымі арнамэнтамі.
 
{|class="wikitable" style="font-size: 90%; width: 100%"
Радок 518:
 
=== Памятныя ===
Выпуск памятных манет пачалі 27 сьнежня 1996 году. Чаканяцца з каштоўных і некаштоўных мэталаў за мяжой (у Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі і інш. краінах) у сувязі з адсутнасцюадсутнасьцю ўласнай [[Мынца|мынцы]]. Па ўмовах дэнамінацыі 2016 году выпушчаныя раней памятныя манэты не падлягаюць абмену і падлягаюць прыёму ва ўсе віды плацяжоў па намінальным кошце.
 
== Дзьвюхмоўная банкнота ==