Падляскія мучанікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 6:
 
У [[1938]] распачаўся працэс бэатыфікацыі. [[18 траўня]] [[1990]] была зробленая эксгумацыя, рэшткі забітых уніятаў перанесьлі ў парафіяльны рыма-каталіцкі касьцёл у Пратуліне. [[6 кастрычніка]] [[1996]] году, у 400-ыя ўгодкі [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай уніі]], 13 падляскіх мучанікаў былі ўрачыста [[бэатыфікацыя|бэатыфікаваныя]] ў [[Рым]]е. Ад [[1998]] у [[Царква сьвятога Мікіты Мучаніка (Кастамлоты)|Кастамлотах]] дзейнічае санктуарый Падляскіх мучанікаў.
 
== Дата трагічных падзеяў у Пратуліне ==
Існуе пэўная розьніца, якая датычыць даты трагічных падзеяў у Пратуліне. Паводле зьвестак, якія некалі падаў кс. Юзаф Прушкоўскі ў «Martyrologium czyli Męczeństwo Unii Ś-tej na Podlasiu», паўсюль пачалі лічыць 24 студзеня 1874 г. як дату сьмерці ўніятаў у Пратуліне і трагічных падзеяў, якія там адбываліся. Аднак, як высьвятліла польская дасьледчыца Ганна Дылянгова, якая рыхтавала гістарычную даведку для бэатыфікацыйнага працэсу 13 мучанікаў з Пратуліна, у пасьведчаньнях аб сьмерці ўсіх 13 уніяцкіх вернікаў гэтай парафіі адназначна прысутнічае дата 14 студзеня старога стылю, запісаная словамі, што робіць немагчымым памылку. Розьніца паміж календарамі тады складала 12 дзён, таму паводле новага стылю гэтыя трагічныя падзеі мелі месца 26 студзеня. У сувязі з шматгадовай традыцыяй шанаваньня ўніяцкіх мучанікаў з Пратуліна ў Седлецкай рымска-каталіцкай дыяцэзіі 24 студзеня, ардынарый дыяцэзіі біскуп Ян Мазур прыняў рашэньне і надалей пакінуць гэтую дату днём іх літургічнага ўспаміну.
 
== Мучанікі ==