Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д →‎Пад уладай Расейскай імпэрыі: памылковая інфармацыя
Радок 125:
У 1817 годзе ў Берасьці было 17 мураваных і 446 драўляных будынкаў. У 1822 годзе, паводле зьвестак ваенна-тапаграфічнага Дэпо, У месьце было «10 мураваных цэркваў і 3 драўляныя, 550 дамоў, у тым ліку 17 мураваных, жыхароў абодвух [[плоць|плоцяў]] да 7800 чалавек, зь іх жыдоў мужчынскай плоці 3392, жаночай 3525»<ref>Орлов В. [https://brestdatabase.by/library/krepost-brest-litovsk-i-eyo-zhiteli Крепость Брест-Литовск и её жители], База данных Наследие Брестской крепости, 16.05.2018 г.</ref>. Асноўнай крыніцай даходу месьцічаў былі гандаль і рыбная лоўля.
 
Першыя пляны і праекты будаваньня крэпасьці на месцы старажытнага Берасьця зьявіліся ўжо адразу па падзелах Рэчы Паспалітай. З 1830-х гадоў улады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] пачалі будаваць умацаваньні на месцы старога места. Калі плян пабудовы крэпасьці афіцыйна зацьвердзілі, у Берасьці пачаліся частыя пажары: такім чынам расейскія ўлады ачысьцілі тэрыторыю пад пабудову крэпасьці. Адзіным напамінам пра старое Берасьце засталіся муры кляштару бэрнардынак. Само места перанесьлі на дзьве з паловай вярсты на ўсход.
 
На 1860 год у Берасьці было 55 мураваных і 757 драўляных будынкаў. 1870-х гадоў места стала значным чыгуначным вузлом. Апроч чыгункі, важную ролю ў жыцьці Берасьця адыгрываў рачны порт, толькі ў 1857 годзе гандлёвы абарот яго дасягаў амаль 1 млн рублёў.