Страваваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Digestion?oldid=931157138
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
 
Радок 1:
[[Файл:Blausen 0316 DigestiveSystem.png|міні|Сыстэма страваваньня чалавека.]]
'''Стравава́ньне''' — складаны фізыялягічны працэс, які забясьпечвае страваваньне ежы ій ейнае засваеньне [[вуза]]мі. У хадзе страваваньня адбываецца пераўтварэньне [[макрамалекулы|макрамалекулаў]] ежы ў больш дробныя малекулы, у прыватнасьці, расшчапленьне [[біяпалімеры|біяпалімераў]] ежы на монамеры. Гэты працэс ажыцьцяўляецца з дапамогай [[стрававальныя фэрмэнты|стрававальных (гідралітычных) фэрмэнтаў]].
 
У [[сысуны|сысуноў]] ежа, пападаючы ў [[рот]], пачынаецца апрацоўваца мэханічна зубамі й хімічна, дзякуючы хімічным рэчывам у [[сьліна|сьліне]] зь [[сьлінная залоза|сьлінных залозаў]]. Гэты працэс называецца [[жаваньне]]м. Затым ежа праходзіць па страваводзе ў [[страўнік]], дзе [[саляная кісьля]] забівае большасьць забруджвальных мікраарганізмаў і пачынаецца мэханічная апрацоўка некаторых прадуктаў, як то [[дэнатурацыя]] бялку, і хімічныя зьмены некаторых зь іх. Саляная кісьля таксама мае нізкі [[ph-узровень]], што дазваляе фэрмэнтамі працаваць больш эфэктыўна. Акрамя салянай кісьлі страўнікавы сок утрымлівае [[пэпсын]]. У нованароджаных і немаўлятаў у страўнікавым соку таксама ўтрымліваецца [[рэнін]]. Паколькі гэтыя хімічныя рэчывы могуць пашкодзіць сьценкі страўніка, [[сьлізь]], вылучаемая страўнікам, забясьпечвае сьлізьневую абалонку, якая дзейнічае ў якасьці тарчу ад разбуральнага ўзьдзеяньня хімікатаў. Цягліцавыя скарачэньні, вядомыя як [[пэрыстальтыка]], дазваляюць прапіхваць ежу далей па тракту й перамешваць яе з стрававальнымі фэрмэнтамі.
 
Празь некаторы час, звычайна гадзіну ці два ў арганізьме [[чалавек]]а, 4—6 гадзінаў у [[сабака|сабак]] і некалькі карацейшая працягласьць у [[кот]]ак, атрымліваецца густая вадкасьць, якая называецца [[хімус]]ам. Хімус потым праходзіць праз [[тонкая кішка|тонкі кішачнік]], дзе зьмешваецца з стрававальнымі фэрмэнтамі [[падстраўнікавая залоза|падстраўнікавай залозы]] ій жоўцевым сокам зь [[печань|печані]], прыкладна 95% пажыўных рэчываў з хумуса усмоктваюцца й у рэшце рэшт трапляюць у кроў. Потым праз [[тоўстая кішка|тоўстую кішку]] адбываецца ліквідацыя не апрацаваных рэчываў праз працэс дэфэкацыі<ref>Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). [https://archive.org/details/humanbiologyheal00scho ''«Human Biology and Health»'']. Englewood Cliffs, New Jersey, USA. Prentice Hall. — ISBN 0-13-981176-1. OCLC 32308337.</ref>. Варта зазначыць, што знаходзячыся ў тоўскай кішцы маса ўсё яшчэ апрацоўваецца фэрмэнтамі з мэтай высмоткаваньня вады й [[мінэрал]]аў. Некаторыя [[вітаміны]], як то [[біятын]] і [[вітамін К]], якія выпрацоўваюцца бактэрыямі ў тоўстай кішцы, таксама ўсмоктваюцца ў кроў у тоўстай кішцы.
 
Іншыя арганізмы выкарыстоўваюць розныя мэханізмы для пераварваньня ежы.