Голас Амэрыкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
New
д выпраўленьне спасылак
Радок 33:
|зноскі =
}}
'''Голас Амэрыкі''' ({{мова-en|Voice of America (VOA)|скарочана}}) — дзяржаўная [[радыёстанцыя]] ЗША, заснаваная ў лютым 1942 году для замежнага вяшчаньня. На 2014 г. вяшчала на больш як 40 мовах і мела звыш 164 млн штотыднёвых слухачоў за мяжой. Фундуецца [[Кангрэс ЗША|Кангрэсам ЗША]] праз урадавы орган — «Рада кіраўнікоў вяшчаньнем» (анг. Broadcasting Board of Governors). Упершыню выйшла ў этэр [[24 лютага]] [[1942]] году са словамі: «Мы будзем гаварыць аб Амэрыцы і вайне, навіны могуць быць добрымі або дрэннымі — мы будзем паведамляць вам праўду». Стваралася ў процівагу [[гебэльс]]аўскай прапагандысцкай машыне.
 
== Мінуўшчына ==
З пачаткам «[[халодная вайна|халоднае вайны]]» ў [[1946]]—19471946—1947 гг. «Голас Амэрыкі» займеў каля ста радыёмачтаў агульнай магутнасьцю 15 млн. [[ват]], што забясьпечвалі 800-гадзіннае радыёвяшчаньне на 38 мовах. Хутка зьявілася вяшчаньне на мовах краінаў савецкага блёку. У траўні [[1949]] г. расейскамоўнае вяшчаньне, што пачалося ў 1947 г. і вялося з 60 перадавальнікаў у Эўропе, стала кругласутачным<ref>{{Кніга|аўтар=[[Алесь Анціпенка]].|частка=[http://bk.baj.by/medyji/lekcyja_23.htm Глябальныя інфармацыйныя патокі і інфармацыйныя прадукты]|загаловак=Мэдыі і камунікацыя|арыгінал=|спасылка=http://bk.baj.by/medyji/medyi_zmiest.htm|адказны=рэд. А.Анціпенка, [[Максім Жбанкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларускі калегіюм]]|год=2000|том=|старонкі=|старонак=356|сэрыя=|isbn=|наклад=}}</ref>.
 
У сярэдзіне 1970-х радыё рэарганізавалі — радыёстанцыя больш не зьяўлялася ўрадавай, і ў радыёжурналістаў зьявілася магчымасьць выказваць уласны пункт погляду (або «пазыцыю рэдакцыі») на падзеі, якія адбываюцца ў сьвеце. У савецкія гады нароўні з радыёстанцыяй «[[Свабода (радыё)|Свабода]]» было адной з крыніцаў інфармацыі аб падзеях у [[СССР]] і сьвеце. Савецкія ўлады падвяргалі «глушэньню» перадачы абедзьвюх радыёстанцыяў на расейскай мове і іншых мовах народаў СССР. Назоў хутка стаў у СССР хадзячай назвай — замежныя радыёстанцыі, якія крытыкавалі палітыку СССР і краінаў сацлягера, абагульнена зваліся «[[варожыя галасы|варожымі галасамі]]». Глушэньне спынілася толькі з прыходам «перабудовы».
 
У [[2006]] годзе аб’ём вяшчаньня на [[Расея|Расею]] склаў 3 гадзіны ў суткі (зь іх 1 гадзіна — паўтор ад учорашняга дня). Таксама выходзіла паўгадзінная праграма тэленавінаў на расейскай мове, якая трансьлявалася на цэнтральную частку Расеі пры дапамозе спадарожніка. Альбанскую, басьнійскую, македонскую, сэрбскую рэдакцыі скарацілі. Спынілася радыёвяшчаньне на мове [[гіндзі]], на харвацкай, турэцкай, тайскай, грэцкай і грузінскай мовах.
 
== Крытыка ==
[[31 студзеня]] [[2012]] г. расейская служба радыё зьмясьціла на сваім сайце [[інтэрвію]] расейскага палітыка, якога той не даваў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Радыё «Голас Амэрыкі» выбачылася за публікацыю фальшывага інтэрвію з Навальным|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/67714.html|выдавец=[[Наша Ніва]]|дата публікацыі=31 лютага 2012|дата доступу=26 ліпеня 2014}}</ref>.
 
== Крыніцы ==