Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дынаміка: дапаўненьне
→‎Дынаміка: дапаўненьне
Радок 1252:
У 1994/1995 навучальным годзе ў беларускамоўныя першыя клясы паступілі 76% вучняў<ref>Лепешаў І. Дазнаньні. — {{Горадня (Гродна)}}, 2000. С. 62.</ref>, што было найвышэйшым паказьнікам ад часу здабыцьця незалежнасьці Беларусяй. Аднак па прыходзе да ўлады Лукашэнкі адбылося аднаўленьне русіфікатарскай палітыкі савецкай і расейскай імпэрскай эпохі. Калі ў 1994/1995 навучальным годзе ў Менску 58% школьнікаў у першых клясах навучаліся на беларускай мове, то ў 1995/1996 навучальным годзе іх засталося толькі 20%, у 1996/1997 — 12%, у 1997/1998 — 7,3%, у 1998/1999 — 5,3%. У 1999 годзе ў сталіцы Беларусі было толькі 152 беларускамоўныя выпускнікі школаў (1%)<ref>{{Артыкул|аўтар=Антонава Т.|загаловак=Моўныя пытаньні ў Беларусі|спасылка=|выданьне=Зьвязда|тып=газэта|год=10 красавіка 1999|нумар=59 (23660)|старонкі=4-5|issn=1990-763x}}</ref>. У 1995—2018 гадох колькасьць беларускамоўных дашкольнікаў, што навучаліся ў местах Беларусі, упала з 68,9% да 2,3%<ref name="zautra">Калеснічэнка Н. [http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=30315 Даследаванне: На беларускай мове ў дзяржаўных ВНУ навучаецца 291 студэнт!], Заўтра тваёй краіны, 15 лютага 2019 г.</ref>.
 
У 1999/2000 навучальным годзе набор вучняў у 1-я клясы з навучаньнем на беларускай мове вырас у 4 з 6 вобласьцяў параўнальна з 1998/1999 навучальным годам: [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейская]] — з 24,8% да 29%, [[Віцебская вобласьць|Віцебская]] — з 21,4% да 26%, [[Гомельская вобласьць|Гомельская]] — з 16,6% да 20,4%, [[Магілёўская вобласьць|Магілёўская]] — з 19,9% да 22,4%. На люты 2001 году ў Беларусі было 1 496 417 школьнікаў, зь іх звыш 435 000 (29%) навучаліся па-беларуску. 70,9% навучаліся па-расейску, тады як у 2000 годзе іх было 70%<ref>{{Артыкул|аўтар=Хількевіч У.|загаловак=Алесь Лозка: «Саромеемся прызнацца, што роднай мове патрэбна абарона з боку дзяржавы»|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=7 сакавіка 2001|нумар=49-50 (24165-24166)|старонкі=5|issn=1990-763x}}</ref>. У 2006/2007 навучальным годзе па-беларуску навучалася 245 900 вучняў (21,5% ад агульнай колькасьці). У 2016/2017 навучальным годзе па-беларуску навучалася 128 600 вучняў (толькі 13,3% ад агульнай колькасьці)<ref>Марціновіч Я. [http://nn.by/?c=ar&i=191559 Моўная катастрофа: за 10 гадоў колькасць беларускамоўных школьнікаў скарацілася ўдвая] // [[Наша Ніва]], 31 траўня 2017 г.</ref>. Пераважная большасьць беларускамоўных школаў знаходзіцца ў сельскай мясцовасьці, якія паступова зачыняюцца праз адток насельніцтва ў гарады. Штогод у Беларусі зачыняецца каля 100 невялікіх школаў, большасьць зь якіх беларускамоўная. Назіраецца тэндэнцыя пераводу вучняў згаданых школаў у расейскамоўныя школы. Такім чынам, адбываецца страта навучаньня па-беларуску<ref>[https://www.brestspring.com/design/print.php?year=2012&print=5808 Алег Трусаў: Скарачэнне беларускамоўных школ можа прывесці да выраджэння нацыі] // Берасьцейская вясна</ref>.
 
{| class="wikitable"
Радок 1300:
|}
 
На люты 2019 году ў абласных цэнтрах Беларусі (з выняткам [[Менск]]у) няма ніводнае беларускамоўнае школы, ёсць толькі асобныя беларускія клясы. Колькасць дзяцей у гэтых клясах вагаецца ад пяці да двух дзясяткаў. Агулам ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі не налічваецца і трох сотняў дзяцей, якія вучацца цалкам па-беларуску. З 118 беларускіх раённых цэнтраў толькі ў двух зь іх ёсьць беларускамоўная школа — у [[Барысаў|Барысаве]] (гімназія №2) і [[Янаў|Янаве]] (сярэдняя школа № 4). Разам з тым, у барысаўскай гімназіі №2 беларускамоўная толькі пачатковая школа<ref name = "Liberty_Review">[https://www.svaboda.org/a/vucycca-na-rodnaj-movie-8-faktau-pra-bielaruskija-skoly/29051058.html Вучыцца на роднай мове. 8 фактаў пра беларускія школы] // [[Радыё Свабода]]</ref>. З 277 сярэдніх навучальных установаў [[Менск]]у толькі 7 — беларускамоўныя<ref>[https://belsat.eu/programs/13-3-belarusau-deklarue-shto-ne-umee-chytats-pa-belarusku 13,3% беларусаў дэкларуе, што не ўмее чытаць па-беларуску], [[Белсат]], 21 лютага 2019 г.</ref>. У сярэдняй школе № 190, якая ўваходзіць у лік згаданых сямі беларускамоўных школаў Менску, адбываецца набор як у беларускамоўныя, так і ў расейскамоўныя клясы<ref>[http://sch190.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1231 Мікрараён ДУА "Сярэдняя школа № 190 г. Мінска"] // Дзяржаўная ўстанова адукацыi "Сярэдняя школа №190 г. Мiнска"</ref>.
 
Такім чынам, у сталіцы, абласных і раённых цэнтрах Рэспублікі Беларусь маецца ўсяго 6 беларускамоўных школаў:
# Гімназія № 4 (вуліца Кунцаўшчына, 18 — г. [[Менск]], [[Фрунзэнскі раён (Менск)|Фрунзенскі раён]])
# Гімназія № 9 (вуліца Сядых, 10 — г. [[Менск]], [[Першамайскі раён (Менск)|Першамайскі раён]])
# Гімназія № 14 (вуліца Васьняцова, 10 — г. [[Менск]], [[Заводзкі раён (Менск)|Заводзкі раён]])
# Гімназія № 23 (праспэкт Незалежнасьці, 45 — г. [[Менск]], [[Савецкі раён (Менск)|Савецкі раён]])
# Гімназія № 28 (праспэкт Ракасоўскага, 93 — г. [[Менск]], [[Ленінскі раён (Менск)|Ленінскі раён]])
# Сярэдняя школа № 60 (вуліца Карла Лібкнэхта, 82 — г. [[Менск]], [[Маскоўскі раён (Менск)|Маскоўскі раён]])
# Сярэдняя школа № 4 (вуліца Савецкая, 78 — г. [[Янаў|Янава]])
 
{| class="wikitable" style="text-align: center;
|+ Колькасьць беларускамоўных школаў у сталіцы, абласных і раённых цэнтрах Беларусі (люты [[2019]])
! Населены пункт
! Колькасьць беларускамоўных школаў
Радок 1310 ⟶ 1319:
|-
! scope=row | Менск
| 76
| 277
| 2.5317%
|-
! scope=row | Берасьце
Радок 1340 ⟶ 1349:
|-
! scope=row | Раённыя цэнтры агулам<br> (за выняткам сталіцы і абласных цэнтраў)
| 21<sup>'''*'''</sup>
| ~ 920
| 0.2211%
|-
| colspan="4" style="text-align: left;" | <sup>'''*'''</sup> у [[Барысаў|Барысаве]] (пачатковая беларускамоўная школа на базе гімназіі №2) і [[Янаў|Янаве]] (цалкам беларускамоўная сярэдняя школа № 4) адпаведна<ref name = "Liberty_Review">[https://www.svaboda.org/a/vucycca-na-rodnaj-movie-8-faktau-pra-bielaruskija-skoly/29051058.html Вучыцца на роднай мове. 8 фактаў пра беларускія школы] // [[Радыё Свабода]]</ref>
|}