Комікс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Comics?oldid=869846544
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 2:
'''Ко́мікс''' ({{мова-en|Comics}}) — апавяданьне, якое распавядаецца з дапамогай сэрыі малюнкаў у якіх ужываюцца кароткія тэксты. Назва ўтварылася ад ангельскага слова «''сьмешны''»({{мова-en|comic|скарочана}}), у выніку таго, што першыя коміксы, друкаваныя ў [[газэта]]х былі, звычайна, гумарыстычнымі. У наш час коміксы малююцца як на падставе кніжных гісторыяў, мультфільмаў ці мастацкіх фільмаў, гэтак і з дапамогай уласных пэрсанажаў. Кароткія коміксавыя гісторыі, звычайна друкуюцца ў [[часопіс]]ах, а вялікія сэрыі, ці гісторыі могуць выдавацца асобнымі альбомамі. У апошнія гады, акрамя папяровых коміксаў, зьявіліся сеткавыя коміксы, якія распаўсюджваюцца выключна з дапамогай [[Інтэрнэт]]у.
 
Гісторыя эўрапейскіх коміксаў часта прасочваецца праз коміксы [[Радольф ТёпфэрТэпфэр|Радольфа ТопфэраТэпфэра]] ў 1830-я гады, а асабліва папулярнымі сталі пасьля посьпеху ў 1930-х сэрыі коміксаў як то «[[Прыгоды Тынтына]]». Сучасныя коміксы зьявіліся ў [[Японія|Японіі]] напачатку XX стагодзьдзя, а выхад часопісаў з коміксамі і кнігаў хутка пашыраўся ў эпоху пасьля Другой сусьветнай вайны з папулярнасьцю карыкатурыстаў, як то [[Асаму Тэдзука]]. Першыя коміксы зьявіліся ў канцы ХІХ стагодзьдзя ў амэрыканскіх газэтах, але ўжо ў сярэдзіне ХХ стагодзьдзя яны сталі адным з самых папулярных жанраў масавай культуры. У [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкія часы]] коміксы ў [[Беларусь|Беларусі]] лічыліся дрэнным уплывам Захаду. Сучасныя коміксы, у асноўным, страцілі гумарыстычны характар, большую папулярнасьць атрымалі коміксы жахаў, вайсковыя, злачынныя і г.д.
 
Першым, самым папулярных негумарыстычным коміксамі лічацца коміксы аб [[Супэрмэн]]е ({{мова-en|Superman|скарочана}}), якія пачалі выдавацца з 1938 году. Менавіта з сэрыі коміксаў пра Супэрмэна набылі папулярнасьць коміксы пра супэргерояў. Пасьля гэтага пачалася мода на стварэньне коміксавых супэргерояў, самымі папулярнымі зь якіх сталі [[Бэтмэн]], [[Капітан Амэрыка]], [[Галк]], [[Жалезны Чалавек]] і г.д. Галоўны цэнтар вытворчасьці коміксаў застаўся ў [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], дзе яны і ў нашыя дні карыстаюцца вялізарнай папулярнасьцю. Шмат зь іх было экранізавана, а фільмы створаныя на падставе коміксаў атрымалі папулярнасьць ва ўсім сьвеце.