Магілёўскае паўстаньне (1661): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д выпраўленьне спасылак
Радок 5:
|Выява =
|Подпіс да выявы =
|Дата = [[1 лютага]] [[1661]]
|Месца = [[Магілёў]], [[Вялікае Княства Літоўскае]]
|Прычына =
Радок 16:
|Страты2 = 3000—7000 чалавек
}}
'''Магілёўскае паўстаньне''' адбывалася [[1 лютага]] [[1661]] року, падчас [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайны 1654—1661 рокаў]]. Жыхары акупаванага маскоўскімі войскамі [[Магілёў|Магілёва]] за некалькі гадзінаў зьнішчылі шматтысячны гарнізон і вызвалілі места. Пасьля гэтага кароль [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітае]] [[Ян Казімер Ваза]] вярнуў Магілёву [[Майдэборскае права]], адабранае ў [[1654]] року пасьля таго, як магілёўцы здаліся маскавітам бяз бою.
 
== Перадумовы ==
 
У [[1660]] року, заключыўшы [[Аліўскі мір|мір са Швэцыяй]], [[Рэч Паспалітая]] накіравала свае сілы супроць маскоўскага войска і атрымала некалькі бліскучых перамогаў, прасунуўшыся на ўсход ад [[Ляхавічы|Ляхавічаў]] да [[Бярэзіна|Бярэзіны]].
 
У занятым маскоўскімі войскамі местах расла незадаволенасьць мясцовага насельніцтва сваім паднявольным становішчам, што прывяло да шэрагу хваляваньняў. Пасьля таго, як войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства]] й [[Карона Польскага каралеўства|Кароны]] [[Бітва на Басі|разьбіла]] расейцаў на рацэ [[Бася|Басі]], зручны момант для паўстаньня зьявіўся ў Магілёве<ref name="lekar">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.lekary.com/m174.htm| загаловак = Магілёў — Паўстаньне| фармат = | назва праекту = Апэндыкс| выдавец = Грамадзкае аб’яднаньне «Лекарскі саюз»| дата = 2 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Паўстаньне ==
Быў распрацаваны плян паўстаньня, паводле якога ўсе гаспадары, у якіх стаялі па хатах маскоўскія ратнікі, мусілі абясшкодзіць іхнюю зброю, дастаўшы крэмень ці іншым чынам папсаваўшы яе. Датай пачатку паўстаньня было прызначанае [[10 лютага]]. Да апошняе хвіліны расейцы не здагадваліся пра змову месьцічаў.
 
Прычынай заўчаснага (ня 10, а [[1 лютага]]) пачатку паўстаньня называюцца зьняважлівыя паводзіны расейскіх жаўнераў на гандлёвай плошчы. У звычайны рынкавы дзень царскія вайскоўцы пачалі крыўдзіць і зьневажаць гандлярак. Паводле легенды, умоўны заклік «Пара!» тады вымавіў ля [[Ратуша|ратушы]] [[бурмістар]] Язэп Левановіч, што кіраваў падрыхтоўкай паўстаньня. На гукі звону зьбегліся местачкоўцы, неўзабаве ім на дапамогу прыйшлі выпушчаныя з турмы ваеннапалонныя, і за некалькі гадзінаў напружанага бою была зьнішчаная практычна ўся маскоўская залога (па розных ацэнках, ад трох да сямі тысячаў чалавек). Уцяклі толькі некалькі чалавек, якія, дабегшы да [[Рослаў|Рослава]], паведамілі, што «могилевские мещане... изменили... ратных людей в Могилеве всех порубили»<ref name="jyve">{{Спасылка | аўтар = Г. Сагановіч| прозьвішча = Сагановіч| імя = Генадзь| аўтарlink = Генадзь Сагановіч| суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://jivebelarus.net/history/gistografia/unknown-war-1654-1667.html?page=9#lnk8| загаловак = Невядомая вайна: 1654-1667. Пералом| фармат = | назва праекту = | выдавец = Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь»| дата = 2 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Тры ваяводы і некалькі афіцэраў былі захоплены ў палон і адпраўлены ў Варшаву.
 
== Вынікі ==
Радок 35:
 
== Месца пахаваньня ==
Целы забітых маскоўцаў пахавалі на сучаснай пл. Арджанікідзэ, у выніку чаго гэтае месца да сярэдзіны [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] насіла назву «Касьцярня». У 2007 годзе на месьце спачыну маскоўскіх стральцоў мясцовымі ўладамі была пабудаваная аўтазапраўка. Парэшткі расейскіх жаўнераў былі скінутыя экскаватарам у роў<ref>{{Спасылка | аўтар = Зьміцер Мышкоўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://pda.nn.by/kamentary/8565.html| загаловак = Фашиствующие руководители, уймитесь!| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата = 2 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Літаратура ==