Мастацкая літаратура (выдавецтва): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Літаратура: выпраўленьне спасылак
д артаграфія, пунктуацыя
Радок 24:
 
== Гісторыя ==
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» ўтварылася ў 1972 годзе на аснове рэдакцый мастацкае й дзіцячае літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны й эстэтычны ўзровень грамадзтва патрабаваў выданьня велізарнай колькасьці мастацкае літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэньне клясыкаў беларускае й сусьветнае літаратуры.
 
За савецкім часам у выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакумэнтальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, адрасаваных шырокаму колу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнае паэзіі быў ня менш за тры тысячы, а арыгінальнае прозы — ня менш як шэсьць тысячтысячаў асобнікаў.
 
Выходзілі сэрыі «Першая кніга паэта» (з [[1968]]), «Першая кніга празаіка» (з [[1971]]), «Паэзія народаў» (з [[1971]]), «Бібліятэка замежнай прозы» (з [[1983]]), «Скарбы сусьветнай літаратуры» (з [[1989]]), «Бібліятэка беларускай класікі» (з [[1990]]).
 
У выдавецтве выйшлі зборы твораў такіх пісьменьнікаў як [[Якуб Колас]], [[Кузьма Чорны]], [[Кандрат Крапіва]], [[Аркадзь Куляшоў]], [[Іван Шамякін]], [[Алесь Якімовіч]], [[Янка Брыль]], [[Васіль Быкаў]], [[Іван Мележ]], [[Пімен Панчанка]], [[Іван Навуменка]], [[Максім Гарэцкі]], [[Піліп Пестрак]], [[Пятрусь Глебка]], [[Зьмітрок Бядуля]], [[Алесь Бачыла]], [[Андрэй Макаёнак]], [[Уладзімер Караткевіч]], [[Аляксей Пысін]], [[Іван Пташнікаў]], [[Ніл Гілевіч]], [[Рыгор Барадулін]] і іншых.
Радок 54:
 
== Супрацоўнікі ==
Спачатку штат супрацоўнікаў выдавецтва налічваў больш за сто чалавек, сорак пяць зь іх зьяўляліся членамічальцамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сярод іх [[Алесь Разанаў]], [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Уладзімер Арлоў]], [[Рыгор Барадулін]], [[Барыс Іванавіч Сачанка|Барыс Сачанка]], [[Леанід Дранько-Майсюк]], [[Варлен Бечык]], [[Мікола Мятліцкі]], [[Вадзім Спрынчан]], [[Алесь Бачыла]], [[Вера Палтаран]], [[Павал Місько]], [[Алена Васілевіч]], [[Уладзімер Машкоў]], [[Васіль Жуковіч]], [[Вячаслаў Адамчык]], [[Алесь Камароўскі]] і іншыя.
 
== Літаратура ==
* Мастацкая літаратура // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: [[Беларуская энцыкляпэдыя (выдавецтва)|БелЭн]], 1995. - С. 467.
* [http://www.mastlit.by/be/about.php Гісторыя выдавецтва] — Афіцыйны сайт выдавецтва «Мастацкая літаратура».