Віктар Шымук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, стыль, выпраўленьне спасылак, катэгорыя
шаблён, дапаўненьне
Радок 1:
{{Бяз карткі|Пісьменьнік}}
'''Ві́ктар (Віке́нці) Мікала́евіч Шыму́к''' ([[2 красавіка]] [[1933]], в. [[Зьмяёўцы]], [[Зьдзецельскі раён]] — [[18 верасьня]] [[1998]]) — беларускі пісьменьнік і перакладчык.
 
Пасьля заканчэньня васьмі клясаў працаваў адказным сакратаром зьдзецельскай раённай газэты «За новую вёску» ([[1949]]—[[1951]]). Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. У [[1951]] годзе паступіў на аддзяленьне журналістыкі [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] (скончыў завочна ў [[1957]]). Адначасова працаваў у рэдакцыі газэты «[[Калгасная праўда]]», потым — літсупрацоўнікам рэдакцыі газэты «[[Звязда]]» ([[1967]]—[[1971]]), адказным сакратаром штотыднёвіка «[[Літаратура і мастацтва]]» ([[1974]]—[[1977]]). Пасьля намесьнік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчаньня на Беларускім радыё. Сябра [[Саюз пісьменьнікаў СССР|СП СССР]] з [[1964]] г.