Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:Soviet guerilla.jpg|значак|250пкс|Савецкія партызаны ў Беларусі (1943)]]
[[Файл:Map used to illustrate Stahlecker's report to Heydrich on January 31, 1942.jpg|значак|250пкс|Нямецкая карта-справаздача [[Айнзацгрупы|айнзацгрупы A]]]]
'''Няме́цкая акупа́цыя Белару́сі (1941—1944)''' — [[акупацыя]] нямецкімі войскамі ў [[1941]]—[[1944]]1941—1944 тэрыторыі [[БССР]] (у межах 1941 году) у рамках нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз [[22 чэрвеня]] [[1941]] году. Пасьля поўнага захопу нямецкімі войскамі (1941) тэрыторыя БССР была падзелена на наступныя зоны кіраваньня: тылу [[Група арміяў «Цэнтар»|армейскай групы «Цэнтар»]], райхскамісарыятаў «[[Остлянд]]» і «[[Украіна (райхскамісарыят)|Ўкраіна]]», генэральнай акругі [[Усходняя Прусія|Ўсходняя Прусія]].
 
На акупаванай тэрыторыі зь першых дзён [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкай вайны]] дзейнічалі [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі|савецкія партызанскія фармаваньні]]. Таксама з 1941 сюды распаўсюджвалася дзейнасьць [[Польскі партызанскі рух у Беларусі|польскіх партызанскіх сілаў]]. У шэрагу раёнаў [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] дзейнічалі ўкраінскія [[АУН]] і [[УПА]].
Радок 8:
{{Асноўны артыкул|Другая сусьветная вайна}}
 
Шэраг гісторыкаў адносіць пачатак нямецкай акупацыйнай дзейнасьці на тэрыторыі сучаснае Беларусі на верасень [[1939]] году, калі баявыя сутыкненьні адбываліся між Трэцім райхам і Польшчай, у склад якой уваходзіла [[Заходняя Беларусь]]. Паводле сакрэтнага дадатку да [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|Пакту Молатава — Рыбэнтропа]] ўсход Польшчы трапіў у сфэру ўплыву СССР, у выніку чаго неўзабаве савецкія сілы ўвайшлі ва ўсходнія ваяводзтвы Польшчы.
 
Напад Нямеччыны на СССР пачаўся з тэрыторыі Польшчы, падкантрольнай Нямеччыне, і з геаграфічных прычынаў перш за ўсё закрануў захад Беларусі. Наступ адбываўся галоўным чынам групай арміяў «[[Цэнтар (група арміяў)|Цэнтар]]» у рамках пляну «Барбароса». Наступ характарызаваўся адзінкавымі намаганьнямі супраціву савецкага войска й параўнальна імклівым наступам нямецкага (так, празь некалькі дзён [[Вэрмахт]] увайшоў у [[Менск]]). За правал у абароне Беларусі кіраўнікоў [[Беларуская вайсковая акруга|Заходняй асаблівай вайсковай акругі]] пры канцы ліпеня 1941 г. прысудзілі да [[расстрэл]]у<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Павал Берасьнеў]].|загаловак=Барацьба за нацыянальную самасвядомасьць беларусаў|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=76276|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=23 сакавіка 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-03-23 53 (26917)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/76293/23sak-7.indd.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>. У рамках Другой сусьветнай вайны пад акупацыю трапіла практычна ўся тэрыторыя Беларусі, яе вяртаньне пад кантроль СССР адбывалася з [[1943]] году (першы ўзяты пад кантроль раённы цэнтар — [[Камарын]]).
 
== Нацыянальная палітыка ==
Радок 46:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==