Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзам: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненьне
д выпраўленьне спасылак
Радок 22:
|wikisource = ru:Договор о ненападении между Германией и СССР
}}
'''Пакт Мо́латава-Рыбэнтро́па''' — [[Савецкі Саюз|савецка]]-[[Трэці Райх|нямецкі]] пакт аб нянападзе, падпісаны [[23 жніўня]] [[1939]] году ў [[Масква|Маскве]] міністрам замежных справаў [[Трэйці Райх|Нямеччыны]] [[Ёахім фон Рыбэнтроп|Ёахімам фон Рыбэнтропам]] і народным камісарам замежных справаў [[СССР]] [[Вячаслаў Молатаў|Вячаславам Молатавым]]. Дамова прадугледжвала таксама нэўтралітэт абодвых падпісантаў у выпадку нападу трэцяга боку.
[[Файл:MolotovRibbentropStalin.jpg|міні|зьлева|250пкс|Молатаў (сядзіць), за ім — Рыбэнтроп і Сталін 28 верасьня 1939 году, калі быў падпісаны сакрэтны пратакол да пакту]]
[[Файл:Pact Ribentropp-Molotov- secret protocol1.jpg|міні|200пкс|Сакрэтны пратакол да Пакту. Расейская вэрсія. Подпісы: Молатаў, Рыбэнтроп]]
Радок 30:
 
== Вынік ==
Вынікам пакту стаўся перагляд дзяржаўных межаў пасьля заваёвы Нямеччынаю Польшчы (прыкладна пачатак кастрычніку [[1939]] году). Дадатковым пагадненьнем ад [[28 верасьня]] [[1939]] году быў прадугледжаны адыход [[Летува|Летувы]] да савецкае зоны ўплыву ўзамен на перасоўваньне нямецкае мяжы ад [[Вісла|Віслы]] да [[Буг]]у.
 
У знак замірэньня ў захопленым [[Берасьце|Берасьці]], апынуўшымся на мяжы Савецкага Саюзу і Нямеччыны, прайшоў [[Супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі ў Берасьці (1939)|супольны парад]] [[РСЧА|савецкіх]] і [[Вэрмахт|нямецкіх]] войскаў.
 
[[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]] ня здолела абараніцца ад нападу СССР і Трэцяга Райху. У адказ на напад Нямеччыны на Польшчу [[Вялікабрытанія]] абвесьціла вайну Нямеччыне. [[1 верасьня]] [[1939]] году стала пачаткам [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]].
 
Кіруючыся пактам, у [[1940]] годзе Савецкі Саюз выставіў ультыматум [[Румынія|Румыніі]], па якім яна вымушаная была аддаць Бэсарабію і паўночную Букавіну. Тры балтыйскія краіны — Эстонія, Латвія, Летува, у 1940 годзе таксама былі далучаныя да СССР.
 
[[22 чэрвеня]] [[1941]] году [[Адольф Гітлер]] парушыў пакт, напаўшы на [[Савецкі Саюз]].
 
== Крыніцы ==