Кастусь Акула: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне: Літаратура
дати не співпадають
Радок 38:
Падчас нямецкай акупацыі навучаўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Падчас адной з паездак дадому трапіў у [[Менск]]у ў аблаву. Вучэньне перапынілася трыма месяцамі нямецкай вязьніцы і месяцам канцлягеру<ref name="nn"/>. Скончыў курсы настаўнікаў ў [[Глыбокае|Глыбокім]]<ref name="Bel">[http://www.bielarus.org/pdf/541.pdf Сьв. памяці Кастуся Акулы], [[Віталь Зайка]], [[Беларус (газэта)|Беларус]] №541</ref>.
 
У чэрвені 1944 паступіў у [[Менская школа камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны|Менскую школу камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны]] ([[БКА]]). Са школаю адступіў на Захад, пасьля далучэньня да нямецкіх вайсковых адзінак трапіў у [[Францыя|Францыю]]. Там зь іншымі беларусамі перайшоў да партызанаў-макісаў, ваяваў супраць немцаў. Пасьля ў складзе брытанскай арміі (польскі корпус генэрала [[Уладыслаў Андэрс|Андэрса]]) ваяваў у [[Італія|Італіі]], у тым ліку пры кляштары [[Бітва пад Монтэ-Касына|Монтэ-Касіна]]. Узнагароджаны брытанскім «[[Мэдаль вайны|Мэдалём вайны]]» й італійскай «[[Залатая зорка (Італія)|Залатой зоркай]]».
 
Пасьля вайны служыў у брытанскім войску<ref name="Bel"/>. Скончыў Брытанскую афіцэрскую школу (1946) і ў чыне капрала зноў вярнуўся ў Італію<ref>[http://zbsb.org/node/1003 Памяці Кастуся Акулы], МГА «Бацькаўшчына».</ref> У 1946—1947 гг. жыў у [[Англія|Англіі]]. Браў удзел у стварэньні [[Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі|Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі]]. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду, напачатку жыў у горадзе [[Ашава]], быў адным з заснавальнікаў [[Згуртаваньне беларусаў Канады|Згуртаваньня беларусаў у Канадзе]], першым ягоным старшынём. Потым пераехаў у Таронта, належаў да ЗБК, адзін з актывістаў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, належаў да лягеру прыхільнікаў [[Рада БНР|Рады БНР]].