Нос: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Nose?oldid=927015199
Радок 1:
[[Файл:Neus1.jpg|міні|150пкс|Нос чалавека]]
'''Нос''' — частка твару ў [[чалавек]]а альбо пысы ў жывёлаў, якая ўдзельнічае ў [[дыханьне|дыханьні]], [[нюх]]у, здабычы корму і [[камунікацыязносіны|стасункаў]]. За носам месьціцца нюхальная [[слізістаясьлізьневая абалонка]] й пазухі. За носавай паражнінай, паветра праходзіць праз глотку, а затым і ў астатнія органы дыхальнай сыстэмы. У людзей, нос разьмешчаны ў цэнтры на твары, але ў большасьці іншых сысуноў, ён знаходзіцца на верхнім кончыку пысы. У [[птушкі|птушак]] нос сумешчаны зь [[дзюба]]й, на верхняй паверхні якой знаходзяцца ноздры. Унутры нос складаецца з скручаных калідораў з [[рэцэптар]]амі. Форма носу шмат у чым паказвае абрысы й прыгажосць твараў людзей.
 
== Будова носа ==
Бачная частка носа, званая вонкавым носам, складаецца з кораня, сьпінкі, верхавіны й крылаў. Аснову вонкавага носа складаюць носавыя косткі — лобнай адростак верхняй [[сківіца|сківіцы]], латэральны храсток і вялікі крылападобны храсток носу, пакрытыя [[цягліцацягліцы|цягліцамі]]мі, якія прызначаны для сьцісканьня насавых адтулінаў і адцягваньня дадолу крылаў носу. Нягледзячы на тое, што вонкавы нос й пакрыты такой жа [[скура]]й, як і твар, з-за багацьця [[сальныя залозы|сальных залозаў]] скурны полаг у гэтым месцы тоўсты й маларухомы.
 
Перш чым апынуцца ў [[носавая паражніна|носавай паражніне]], паветра спачатку трапляе ў ейнае напярэдадні. Носавая перагародка, створаная вэртыкальнай пласьцінкай рашэцістай косткі, сашнікам і храстком, падзяляе носавую паражніну на дзьве часткі. Нягледзячы на тое, што вонкава нос і выглядае [[сымэтрыя|сымэтрычна]], у многіх людзей носавая перагародка скрыўлена. Гэтае нязначнае адхіленьне прынята лічыць нормай, хоць яно і ўяўляе сабой асымэтрыю [[чэрап]]а.
 
У [[паўзуны|паўзуноў]] носавая камера звычайна большая, [[хааны]] разьмяшчаюцца значна далей у верняй частцы ротавай поласьці. У [[кракадзілы|кракадзілаў]] выключна доўгая камера, якая дапамагае жывёле дыхаць, часткова апускаючыся ў воду. Носавая камера паўзуноў падзяляецца на тры часткі: пярэдні вэстыбюль, галоўная нюхальная камера й задняя [[насаглотка]]. Нюхальная камера выкладзеная адмысловым эпітэліем на ейнай верхняй паверхні й мае шэраг [[носавая чарапашына|носавых чарапашынаў]] для павелічэньня сэнсарнай вобласьці. [[Вомэр]] добра разьвіты ў [[яшчаркі|яшчарак]] і [[зьмеі|зьмеяў]], у якіх ён больш не злучаецца з носавай паражнінай, адкрываючыся непасрэдна ў верняй частцы ротавай поласьці. Ён меншы ў [[чарапахі|чарапахаў]], у якіх ён захоўвае сваю першапачатковую носавую сувязь, і адсутнічае ў дарослых кракадзілаў<ref name="Romer">Romer, Alfred Sherwood; Parsons, Thomas S. (1977). ''«The Vertebrate Body»''. Philadelphia, PA: Holt-Saunders International. — С. 453—458. — {{ISBN|0-03-910284-X}}.</ref>.
 
Птушкі маюць нос падобны на нос паўзуноў, прычым ноздры разьмяшчаюцца ў верхняй задняй частцы дзюбы. Паколькі ў іх звычайна дрэнны нюх, нюхальная камера малая, хоць яна ўтрымлівае тры носавыя чарапашыны, якія часам маюць складаную структуру, падобную да структуры ў [[сысуны|сысуноў]]. У многіх птушак, як то ў [[галубовыя|галубовых]], ноздры пакрытыя рагавым ахоўным шчытом. Вомэр птушак альбо недаразьвіты, альбо зусім адсутнічае, у залежнасьці ад віду<ref name="Romer"/>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==