Нарачанскае выступленьне рыбакоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
 
== Выступленьні ==
У чэрвені [[1935]] году, нягледзячы на пагрозы і папярэджаньні арандатара рыбакі, як і раней, арганізавана выехалі на возера лавіць рыбу. Паліцыя, выкліканая арандатарам, пачала на маторнай лодцы ганяцца за рыбакамі, каб адабраць у іх рыбу. Калі паліцэйская маторная лодка, буксуючы лодкі, гружаныя рыбай, наблізілася да берага, жонкі рыбакоў, якія назіралі за падзеямі зь берага, кінуліся ў ваду і перакулілі маторную лодку разам з паліцэйскімі. Скарыстаўшыся момантам, рыбакі адчапілі свае лодкі і пагналі іх на сярэдзіну возера. Паліцэйскія ж больш не адважыліся паляваць зана рыбакамірыбакоў.
 
Як вынік выступленьня, супраць рыбакоў пачаліся рэпрэсіі: адныя адразу былі асуджаныя на нязначныя тэрміны турэмнага зьняволеньня, на іншых рыхтаваліся матэрыялы да суда. Для ўрэгуляваньня канфлікту на перамовы на возера [[Нарач]] прыбыў павятовы стараста з [[Паставы|Паставаў]], а таксама ваявода зь [[Вільня|Вільні]]. На прапанову пайсьці на работу да арандатара, які будзе іх забясьпечваць усімі прыладамі для лоўлі рыбы, рыбакі пачалі ў адказ патрабаваць узамен возера надзелаў прыдатнай зямлі.