Валюта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Currency?oldid=921533490
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Currency?oldid=926293744
Радок 13:
 
Лічыцца, што павелічэньне актыўнасьці піратаў, у часы [[катастрофа бронзавага веку|катастрофы бронзавага веку]], прывяло да краху гандлёвай сыстэмы, заснаванай на абарачэньні медных зьліткаў. Толькі аднаўленьне фінікійскага гандлю ў X і IX стагодзьдзях да нашае эры прывяло да вяртаньня да росквіту і да зьяўленьня сапраўдных манэтаў, магчыма, спачатку ў [[Малая Азія|Анатоліі]], а пасьля ў Старажытнай Грэцыі і Пэрсіі. У Афрыцы выкарыстоўваліся шматлікія формы каштоўнасьці, у тым ліку пацеркі, зьліткі, слановая костка, розныя віды зброі, хатнія жывёлы, [[маніла (валюта)|маніла]], а таксама [[вохра]]. Колцы манілы Заходняй Афрыкі былі адной з валютаў, якія выкарыстоўваліся з XV стагодзьдзя ў гандлі рабамі. Афрыканскія валюты па-ранейшаму адметныя сваёй разнастайнасьцю, і ў многіх месцах кантынэнту розныя формы бартэру па-ранейшаму даволі папулярныя.
 
=== Манэты ===
{{Асноўны артыкул|Манэта}}
Зь цягам часу мэталы, зь якіх выраблялі грошы, самі сталі каштоўнасцью. Спачатку срэбра, а потым срэбра і золата, а ў адзін момант і бронза. Цяпер у абарачэньні знаходзяцца медныя манэты і манэты, зробленыя з іншых каштоўных мэталаў. Мэталы здабывалі, узважвалі і білі з іх манэты. Гэта павінна было запэўніць чалавека, які прыняў манэту ў якасьці аплаты, у тым, што ён набывае пэўную вагу каштоўнага мэталу. Манэты маглі быць падробленыя, але наяўнасьць манэтавага стандарту стварыла новую разьліковую адзінку, якая дапамагла прывесьці да зьяўленьня і разьвіцьця банкаўскіх паслугаў. [[Закон Архімэда|Прынцып Архімэда]] забясьпечыў выкарыстаньне спосабу, які дазволіў выпрабаваць манэты на мэталічную масу мэталу, і, такім чынам, можна вызначыць кошт манэты, нават калі яна была саскрэбчаная з бакоў, адбіта з прымешкамі альбо падробленая іншым спосабам.
 
Большасьць асноўных эканомік, якія выкарыстоўваюць манэты, мелі некалькі тыпаў манэт рознае вартасьці, вырабленыя зь медзі, срэбра і золата. Залатыя манэты былі найбольш каштоўнымі і выкарыстоўваліся для вялікіх пакупак, аплаты вайсковых паслугаў і падтрымкі дзяржаўнай дзейнасьці. Разьліковыя адзінкі часта вызначаліся як кошт пэўнага віду залатой манэты. Срэбраныя манэты выкарыстоўваліся для меней буйных зьдзелак, а часам таксама вызначалі адзінку ўліку, у той час як манэты зь медзі і срэбра альбо іхная сумесь маглі выкарыстоўвацца для паўсядзённых апэрацыяў. Гэткая сыстэма выкарыстоўвалася ў старажытнай Індыі яшчэ з часоў [[Магаджанапады|Магаджанападаў]]. Дакладныя суадносіны паміж вартасьцямі трох мэталаў моцна зьмяняліся ў розныя эпохі і ў розных месцах; напрыклад, адкрыцьцё срэбных руднікоў у гарах [[Гарц]] цэнтральнай Эўропы зрабіла срэбра адносна менш каштоўным, як і вывазка срэбра з [[Новы Сьвет|Новага Сьвету]] пасьля гішпанскіх заваёваў. У гэты час, рэдкасьць золата пасьлядоўна рабіла яго больш каштоўным мэталам, чым срэбра, а срэбра каштавала больш за медзь.
 
== Клясыфікацыя валютаў ==