Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Currency?oldid=921533490
Радок 4:
 
Гістарычна ў якасьці валюты выкарыстоўвалі [[золата]], [[срэбра]] і іншыя мэталы, якія маюць уласны кошт абмену. Зараз ролю валюты выконваюць у асноўным крэдытна-папяровыя грошы, кошт якіх вызначаецца заканадаўча. На тэрыторыі дзяржавы ейная валюта абвяшчаецца заканадаўствам законным плацежным сродкам, то бок абавязковым для прыёму любой аплаты. Адмова ад такога прыёму зьяўляецца парушэньнем закону.
 
== Гісторыя ==
=== Раньнія валюты ===
[[Файл:A print from 1845 shows cowry shells being used as money by an Arab trader.jpg|міні|Ракавінкі Коўры выкарыстоўваліся ў якасьці валюты арабамі-гандлярамі.]]
Першапачаткова грошы былі формай квiтку, які ўяўляў сабой збожжа, што захоўвалася ў храмавых збожжасховішчах у [[Шумэр]]ы ў [[Мэсапатамія|Старажытнай Мэсапатаміі]], а потым і ў [[Старажытны Эгіпет|Старажытным Эгіпце]].
 
На гэтым першым этапе разьвіцьця валюты, мэталы выкарыстоўваліся ў якасьці сымбаляў для прадстаўленьня каштоўнасьці, якая захоўваецца ў выглядзе тавараў. Гэта лягло ў аснову сыстэмы гандлю ў рэгіёне [[Урадлівы паўмесяц|Ўрадлівага паўмесяца]] больш за 1500 гадоў таму. Аднак крах блізкаўсходняй гандлёвай сыстэмы зазначыў на важкі недахоп. У эпоху, дзе не было надзейнага месца, дзе можна было бясьпечна захоўваць каштоўнасьць, значнасьць абарачальнага носьбіту ня мела асаблівай моцы. Гандаль мог быць забясьпечаны толькі з дапамогай аховы з боку вайскоўцаў. Да канца бронзавага веку шэраг дамоваў усталяваў бясьпечны шлях для купцоў ва Ўсходнім Міжземнамор’і, распаўсюджваючыся ад Мінойскага [[Крыт]]у і [[Мікены|Мікенаў]] на паўночным захадзе да [[Элам]]у і [[Бахрэйн]]у на паўднёвым усходзе. Невядома, што выкарыстоўвалася ў якасьці валюты ў той час, але лічыцца, што зьліткі медзі, вырабленыя на [[Кіпр]]ы, моглі функцыянаваць у якасьці валюты.
 
Лічыцца, што павелічэньне актыўнасьці піратаў, у часы [[катастрофа бронзавага веку|катастрофы бронзавага веку]], прывяло да краху гандлёвай сыстэмы, заснаванай на абарачэньні медных зьліткаў. Толькі аднаўленьне фінікійскага гандлю ў X і IX стагодзьдзях да нашае эры прывяло да вяртаньня да росквіту і да зьяўленьня сапраўдных манэтаў, магчыма, спачатку ў [[Малая Азія|Анатоліі]], а пасьля ў Старажытнай Грэцыі і Пэрсіі. У Афрыцы выкарыстоўваліся шматлікія формы каштоўнасьці, у тым ліку пацеркі, зьліткі, слановая костка, розныя віды зброі, хатнія жывёлы, [[маніла (валюта)|маніла]], а таксама [[вохра]]. Колцы манілы Заходняй Афрыкі былі адной з валютаў, якія выкарыстоўваліся з XV стагодзьдзя ў гандлі рабамі. Афрыканскія валюты па-ранейшаму адметныя сваёй разнастайнасьцю, і ў многіх месцах кантынэнту розныя формы бартэру па-ранейшаму даволі папулярныя.
 
== Клясыфікацыя валютаў ==