Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
абнаўленьне зьвестак
Радок 1:
[[Файл:Археалагічная экспедыцыя ў в. Лаўрышава.JPG|міні|Археалягічная экспэдыцыя ў Лаўрышаве, 2015. <small>[[Праца]] на раскопе.</small>]]
 
'''Ла́ўрышаўскія археалягі́чныя экспэды́цыі, ЛАЭ''' — [[Археалёгія Беларусі|археалягічныя]] экспэдыцыі, якія зў 2011 — 2019 г. вялі археалягічныя раскопкі на [[Селішча (археалёгія)|селішчы]] Лаўрышаўскага мужчынскага [[манастыр]]а XIII — першай паловы XIX ст. у в. [[Лаўрышава]] ([[Шчорсаўскі сельсавет]], [[Наваградзкі раён]], [[Гарадзенская вобласьць]]). Абсьледавалася таксама стаянка пэрыяду [[Каменны век|каменнага]] і [[Бронзавы век|бронзавага]] вякоў ля в. [[Гнесічы]] ([[Шчорсаўскі сельсавет]]). Экспэдыцыі працягнулі [[Археалягічныя дасьледаваньні ў Гнесічах і Лаўрышаве|археалягічнае вывучэньне гэтай мясцовасьці]], якое пачалося ў 1971 г.
 
== Асноўныя зьвесткі ==
 
[[Файл:Войшалк засноўвае манастыр.jpg|міні|Войшалк засноўваеу манастырманастыры. <small>Мініятура з Астэрманаўскага І-га тому Ліцавога летапіснага збору, XVI ст. [[Бібліятэка]] Расейскай акадэміі навук, [[Горад|г.]] [[Санкт-Пецярбург]].</small>]]
 
Паводле [[Галіцка-Валынскі летапіс|Галіцка-Валынскага летапісу]], каля 1260 г. сын першага вялікага князя [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] [[Міндоўг]]а — [[Войшалк]] ([[вялікі князь літоўскі]] ў 1264—1267) — заснаваў манастыр ''«на рацэ на [[Нёман]]е, паміж [[Літва старажытная|Літвой]] і [[Наваградак|Наваградкам]], і там жыў»''<ref>Пераклад са [[Старажытнаруская мова|старажытнарускай мовы]] паводле артыкулу: ''Краўцэвіч, А. К.'' [http://pawet.net/library/history/bel_history/kraucewicz/29/%D0%92%D0%BE%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%BB%D0%BA_%281264_-_1267_%D0%B3.%29._%D0%86%D0%BD%D1%82%D1%8D%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D1%82_%D0%BD%D0%B0_%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B5.html Войшалк (1264—1267 г.). Інтэлігент на троне] // pawet.net [Электронны рэсурс] — 2008. — 27 чэрвеня. — Дата доступу: [[20 сьнежня|20.12.]]2015.</ref>. Згодна [[Беларуская праваслаўная царква|царкоўнаму]] паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. [[Сьвяты|прападобным]] [[ігумен]]ам Елісеем. Мэтай археалягічных дасьледаваньняў было вызначэньне дакладнага месца першапачатковага разьмяшчэньня манастыра, які зьяўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу [[Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага|ўтварэньня ВКЛ]].