Мікалай Глябовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
Радок 3:
У часы літоўска-маскоўскай вайны ў [[1500]] годзе Глябовіч змагаўся пад камандаваньнем [[Канстантын Астроскі|Канстантына Астроскага]] і належаў да так званых пярэдніх атрадаў, якія разам з атрадамі смаленскага старосты [[Станіслаў Кішка|Станіслава Кішкі]] супрацьстаялі галоўнай арміі [[Іван III|Івана III]], якая падступіла да [[Смаленск]]у. Прайграўшы [[Бітва пры Ведрашы|бітву пры Ведрашы]], Глябовіч разам з Астроскім і іншымі рыцарамі [[ВКЛ|Літвы]] патрапілі ў палон, у якім ён, хутчэй за ўсё, заставаўся да [[1511]] году. Пакінуў яго адным з апошніх. Верагодна, што на гэтак доўгі пэрыяд палону паўплывала вельмі нэгатыўнае стаўленьне [[Васіль III|Васіля III]] да бацькі Мікалая, Юрыя Глябовіча, ваяводы смаленскага, вядомага камандуючага на літоўска-маскоўскай мяжы. Вярнуўшыся ў [[ВКЛ|Літву]], Глябовіч быў прызначаны старостам [[Дарагічын]]у і [[Слонім]]у, а таксама маршалкам земскім. У [[1513]] годзе Глябовіч і яго бацька прынялі ўдзел у адбіваньні аблогі Смаленску. У гэты пэрыяд ён прадаў ільвіную долю сваёй сямейнай маёмасьці і меў вялізарныя даўгі з-за вайсковых тратаў. Пра гэта сьведчыць той факт, што нават пасьля яго сьмерці купцы з [[Варшава|Варшавы]] запатрабавалі свае даўгі. Глябовіч памёр у [[1514]] годзе ад ранаў, якія атрымаў, верагодна, падчас аблогі Смаленску.
 
[[Катэгорыя:Род ГлябовічаўГлябовічы]]
[[Катэгорыя:Старосты слонімскія]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў (літоўска-польскі бок)]]