Сяргей Панізьнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
саюз узьнік толькі у 2005
Радок 31:
|Сайт =
}}
{{Няма крыніц}}
'''Сярге́й Сьцяпа́навіч Пані́зьнік''' (нар. 10 траўня 1942; в. [[Бабышкі]], [[Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён)|Даўгінаўскі сельсавет]], [[Мёрскі раён]], [[Віцебская вобласьць]], [[БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] паэт, журналіст, перакладчык.
 
== Біяграфія ==
{{Няма крыніц|разьдзел}}
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы [[Бабышкі]] ў [[Мёрскі раён|Мёрскім раёне]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] [[БССР]]. Скончыў Магілёўскую мэдыцынскую вучэльні (1962), факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1967).
 
З 1967 году — ваенны журналіст. Сябра [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]][Крыніца?] (1967). Знаходзячыся на службе ў Савецкім Войску ў верасьні 1969 году быў накіраваны ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]]. У 1971 годзе ажаніўся зь беларускай паэткай [[Яўгенія Янішчыц|Яўгеніяй Янішчыц]]. У кастрычніку 1976 году быў выключаны з [[КПСС]], у гэтым жа годзе шлюб зь Яўгеніяй Янішчыц быў скасаваны.
 
З 1977 году працаваў у газэце «[[Вячэрні Мінск]]», з 1980 гаду — рэдактар на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—1996 гадах — у выдавецтве «[[Юнацтва (выдавецтва)|Юнацтва]]», адначасова ў 1992—1994 гадах — у Нацыянальным навукова-асьветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996—1999 гадах — навуковы сакратар [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурнага музэю Я. Купалы]].