Грунвальд (летнік): розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 году. Апошні ў 1993 годзе. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні. Назва «атрады» была зьмененая на «[[Харугва|харугвы]]». Усяго было чатыры харугвы: Менская, Полацкая, Віленская і Наваградзкая. Харугвы насілі толькі назву гарадоў, ня маючы дачыненьня да стаўленьня да паходжаньня дзяцей да гэтых гарадоў. Дзяцей было больш за дзьвесьці чалавек у зьмену. Галоўным чынам гэта былі вучні менскіх беларускіх клясаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасьціразовае харчаваньне, вандроўкі ў [[Нясьвіж]] ды на радзіму [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, конкурсы ды гульні. Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. Завадатарамі і выхавацелямі былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.
Некаторыя з
</ref>, [[дыякан]] [[Рымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі|Рымска-Каталіцкага Касьцёла]]<ref>[http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/120228-dyjakan.html Пяць семінарыстаў атрымалі ў Мінску дыяканскае пасвячэнне (+фота)]</ref>), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасьць» на [[Першы нацыянальны тэлеканал|БТ]]) <ref>[http://www.tvr.by/rus/tv1prdch.asp?pr=isnast Передачи Первого канала: «Існасць»]</ref>. Вядомыя госьці — бард [[Сяржук Сокалаў-Воюш]], пісьменьнік [[Кастусь Тарасаў]], гісторык [[Анатоль Грыцкевіч]]. У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніку «Грунвальд» была [[Арына Вячорка]] (навуковы супрацоўнік Лябараторыі філязофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытуту адукацыі), а сярод завадатараў працаваў [[Віктар Івашкевіч]] (адзін з найстарэйшых беларускіх адраджэнцаў, адзін зь лідэраў [[Партыя БНФ|Беларускага народнага фронту]]).
|