Уладыслаў Андэрс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Альбэрт
д выпраўленьне спасылак
Радок 5:
Нарадзіўся на землях, што ўваходзілі ў склад [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Бацька [[Альбэрт Андэрс]] — аграном, працаваў адміністратарам маёнткаў, маці Эльжбэта. Бацькі былі немцамі па паходжаньні, пратэстанцкага веравызнаньня.
 
Навучаўся ў варшаўскай рэальнай гімназіі. Пасьля на [[Рыскі тэхнічны ўнівэрсытэт|палітэхніцы ў Рызе]]. З 1913 году ў расейскім войску. Скончыў кавалерыйскую школу афіцэраў рэзэрву. Удзельнічаў у [[Першая сусьветная вайна|1-й сусьветнай вайне]], як паручнік драгунаў. Кіраваў швадронам. Быў тройчы паранены. У 1917 годзе скончыў скарочаныя курсы [[Акадэмія Генэральнага Штабу|Акадэмі Генэральнага Штабу]] ў [[Пецярбург]]у. Браў удзел у фармаваньні аддзелаў [[Першы Польскі Корпус|Першага Польскага Корпусу]], якім камандываў [[Юзэф Доўбар-Мусьніцкі]]. Пасьля капітуляцыі корпусу перад немцамі, вярнуўся дахаты і далучыўся да Войска Польскага. Шэф штабу Арміі ВялікапольскайВелікапольскай у вялікапольскімвелікапольскім паўстаньні 1919 году. Пад час [[польска-савецкая вайна 1920 году|польска-бальшавіцкай вайны 1920]] году камандываў 15 Палком познанскіх уланаў.
 
У кастрычніку 1921 году навучаўся ў Вышэйшай вайсковай Школе (''Ecole Superieure de Guerre'') у [[Парыж]]ы. Вярнуўся ў Польшчу ў 1924 годзе і быў прызначаны шэфам штабу Генэральнага Інспэктарата Кавалерыі. Зь лістапада 1925 — камэндант [[Варшава|Варшавы]]. Пад час майскага перавароту — шэф штабу ўрадавых войскаў. У 1928—1939 гадах камандзір Крэсовай, а пасьля [[Наваградзкая Брыгада Кавалерыі|Наваградзкай Брыгады Кавалерыі]], камандзір [[Гарнізон Баранавічы (Польшча)|гарнізону Баранавічы]]. Адтуль накіраваўся на вайну 1939 году.
Радок 23:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 11 жніўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1892 годзе]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі ВялікапольскагаВелікапольскага паўстаньня (1918—1919)]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны]]
[[Катэгорыя:Польскія генэралы]]