Шыман Старавольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
Сын [[баярын]]а [[Базыль Старавольскі|Базыля Старавольскага]]. Пра бацьку польскі гісторык [[Вэспазян Кахоўскі]] (Wespazian Kochowski) пісаў, што “ганарыўся вядомай радзінай, лепей чым гэрбам шляхетным.” Польскія гістрыкі дасюль ня маюць згоды, якога [[гэрб]]у былі Старавольскія. Ці то Лялівы, ці то Ладзі , але большасьць мяркуе, што паходзілі з безгэрбовага баярства. Дарэчы доўгі час нават месца нараджэньня Шымона выклікала спрэчкі – то прыпісвалі, што ён з пад [[Кракаў|Кракава]], то пісалі, што ён з Валыні.
 
Шымон Старавольскі працаваў прыдворным ў [[канцлер]]а і вялікага кароннага [[гэтман]]а [[Ян Замоскі|Яна Замоскага]] (Jana Zamoyskiego). У [[1612]]-[[1618]] вучыўся ў [[Кракаўская Акадэмія|Кракаўскай Акадэміі]], дзе атрымаў тытул [[бакаляўр]]а філязофіі. У [[1620]]-[[1621]] сакратар ў [[Вялікі гэтман літоўскі|вялікага гэтмана літоўскага]] [[Ян Караль Хадкевіч|Яна Караля Хадкевіча]] і быў разам зь ім пад [[Бітва пад Хоцінам|Хоцім]]ам. Пасьля працаваў ў розных [[магнат]]аў, некалькі разоў выяджаў за граніцу як прэцэптар (preceptor) маладых магнатаў. З князьмі [[Януш Астроскі|Янушам]] і [[Канстанцін Астроскі(малодшы)|Канстацінам Астроскімі]] адведаў [[Нямеччына|Нямеччыну]], [[Нідэрлянды]], [[Францыя|Францыю]] і [[Італія|Італію]]. Падарожнічаў таксама са [[Стэфан Патоцкі|Стэфанам Патоцкім]] і [[Александр Канецпольскі|Александрам Канецпольскім]] (Konecpolski), сынам вядомага гэтмана. У другой палове XVII стагодзьдзя зьвязаўся зь біскупам [[Якуб Задзікі|Якубам Задзікім]], і на яго прапанову прыняў ў [[1639]] годзе [[капланства]]. Дзякуючы біскупскай падрымцы атрымаў тарноўскую канцэлярыю. Напачатку [[1655]] стаўся кракаўскім канонікам.
 
У [[верасень|верасьні]] [[1655]] годзе з 36 чальцоў кракаўскай капітулы, Старавольскі быў адзіны, хто застаўся ў Кракаве напярэдадні асады яе швэдамі. Да таго, ў ліпені Сымон выконваў абавязкі скарбніка катэдры. [[17 верасьня]] ён прызначаны кіраўніком [[Кракаўская катэдра|катэдры]] і яе [[скарбнік]]ам, а [[25 верасьня]] Кракаў атачыла швэдскае войска…
 
Кароль швэдскі і пратэстант [[Караль Х Густаў]] па здабыцьці Кракава [[19 кастрычніка]] папрасіў Старавольскага паказаць яму катэдру і [[саркафаг]]і польскіх каралёў. Існуе паданьне, пра той экскурс: Каля надмагільля караля [[Уладыслаў Лакетка׀Уладыслава Лакеткі]] Старавольскі мовіў, што гэта кароль які тройчы кідаў [[трон]] і тройчы на яго вяртаўся. Караль Х Густаў засьмяяўся: “Ваш [[Ян Казімір]], раз скінуты з трону, ужо на яго ня вернецца”. На што канонік ўзьняўшы галаву і рукі ў гору мовіў: “Deus mirabilis, fortuna variabilis” - Бог цудоўны, шчасьце зьменьліва - лац. Гэтую гутарку апісаў праз 30 гадоў польскі гісторык [[Вэспазян Кахоўскі]]. (Annalium Poloniae ab obitu Vladislai IV, climacter II – Летапіс польскі ад сьмерці Уладзіслава IV, частка ІІ, Кракаў 1688).
 
Аднак пры жыцьці сам Старавальскі пра гэткае ніколі ня згадваў. Але скардіўся, што швэд запатрабаваў 100 тысяч таляраў[[таляр]]аў кантрыбуцыі з кракаўскай катэдры. Пасьля гэта сума была раскладзена на ўсе касьцелы[[касьцел]]ы ў горадзе. Неўзабаве – [[30 кастрычніка]] –швэдамі– швэдамі былі абрабаваныя кракаўскія кляштары[[кляштар]]ы, а Марыяцкі касьцёл ацалеў толькі дзякуючы некалькітысячнайму хабару[[хабар]]у, што далі захопнікам. Па словах Старавольскага Кракаўская катэдра восемь разоў трапляла пад рэквізыцыю. Зрэшты з каралеўскага замку [[Вавель]] швэды вывозілі каштоўнасьці і мастацкія творы на вазах. Трывала гэта да капітуляцыі швэдскай залогі [[30 жніўня]] [[1657]] году.
Шымон Старавольскі не дажыў да вызваленьня Кракава і памёр [[4 красавіка]] [[1656]] года.
 
==Працы==