Шкло: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Скасаваньне праўкі 2066288 удзельніка Polymna (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 1:
[[Файл:Colorful bottle.jpg|міні|200пкс|Шкляная бутэлька]]
'''Шкло''' — [[пераастужаная вадкасьць|пераастужаны расплаў]], [[Аморфныя целы|аморфны неарганічны матэрыял]], які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не [[Крышталізацыя|крышталізуюцца]], а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую [[глейкасьць]] у параўнаньні з расплавамі няшклоўтвараючых рэчываў.<ref>[https://sv-okna.com/kak-otkryvayutsya-sovremennye-okna.html Шкло ў сучасных вокнах]</ref>
 
Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня [[крышталізацыя|крышталізуецца]], таму яно не мае рэзка выяўленага [[пункт плаўленьня|пункту плаўленьня]]. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — [[шкломаса|шкломасы]]<ref>[http://leksika.com.ua/11460612/ure/sklo_neorganichne Скло неорганічне]. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.</ref>.