Ян Матусевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 58:
Асьвяціў у 1989 першы мэмарыяльны крыж у [[Курапаты|Курапатах]], устаноўлены ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.<ref name="ReferenceB"/> Быў ініцыятарам і заўсёды ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, асабліва на [[Дзяды]] і [[Радаўніца|Радаўніцу]].
 
Айцец Ян Матусевіч быў сярод тых, хто ўдзяляў шмат увагі Чарнобыльскай трагедыі, якая замоўчвалася тагачаснымі ўладамі. Сьвятар гаварыў пра Чарнобыльскую катастрофу ў сваіх казаньнях, браў удзел у розных круглых сталах і канфэрэнцыях па гэтай тэме, заўсёды ўдзельнічаў у шэсьці «Чаробыльскі шдяхшлях», асьвяціў разам з праваслаўным сьвятаром абраз Маці Божай Чарнобыльскай.
 
Стаў удзельнікам устаноўчага зьезду [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|БНФ «Адраджэньне»]]. Быў сябрам Рады [[Таварыства беларускай мовы]] ад моманту яго заснаваньня. Быў неафіцыйным душпастарам [[Аб’яднаньне беларускіх скаўтаў|беларускіх скаўтаў]]. Таксама ўдзельнічаў у працы [[Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына|Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»]], [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]], [[Згуртаваньне беларускай шляхты|Згуртаваньня беларускай шляхты]], [[Беларускае таварыства інвалідаў|Беларускага таварыства інвалідаў]] і інш.