Пальміра (атол): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Koavf (гутаркі | унёсак)
Palmyra Atoll.svg
д афармленьне, катэгорыя
Радок 5:
== Гісторыя ==
[[Файл:Palmyra Atoll.svg|міні]]
Выспа была адкрытая ў [[1798]] годзе, але першы чалавек тут высадзіўся толькі ў [[1802]] годзе, калі каля атола разьбіўся карабель «Пальміра». У першай палове [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] на атоле былі спробы пачаць здабычу [[гуана]], але аказалася што буйных радовішчаў тут няма.
 
У [[1862]] годзе гавайскі кароль [[Камэамэа ІV]] загадаў заняць атол і [[15 траўня]] гэтага ж году атол быў афіцыйна далучаны да [[Гавайскае каралеўства|Гавайскага каралеўства]]. Потым Пальміра трапіла ў прыватную ўласнасьць, зьмяніўшы некалькі ўладальнікаў. На атол пачала прэтэндаваць і [[Вялікабрытанія]]. У канцы ХІХ стагодзьдзя адбыліся спробы брытанскай калянізацыі, яле брытанскае паселішча праіснавала толькі зь верасьня [[1885]] да жніўня [[1886]] году.
 
У [[1898]] годзе Пальміра разам з Гаваямі была анэксаваная [[ЗША|Злучанымі Штатамі Амэрыкі]]. З гэтага часу (акрамя часу [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]) атол знаходзіўся ў прыватнай уласнасьці розных людзей і фірмаў аж да нашых дзён.
 
У [[1940]] годзе атол перайшоў пад кіраўніцтва Вайскова-марскіх сілаў ЗША, якое арганізавала тут базу марской авіяцыі. З гэтай базы стартавалі самалёты якія ажыцьцяўлялі партуляваньне Ціхага акіяна. Пасьля заканчэньня вайны, у [[1947]] годзе Пальміру вярнулі былым уладарам. Пасьля пераўтварэньня Гаваяў у амэрыканскі штат у [[1959]] годзе, Пальміра, якая да гэтага часу адносілася да ''Тэрыторыі Гаваяў'', быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Palmyra Atoll}}
 
[[Катэгорыя:Астравы ЗША]]