Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'thumb|250px|Вымя [[Карова|каровы]] Файл:Grilled calf’s offal – udder, guts and ki...'
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Cow udders02.jpg|thumb|250px|Вымя [[Карова|каровы]]]]
[[Файл:Grilled calf’s offal – udder, guts and kidneys.JPG|thumb|right|250px|Кавалак вымя (зльевазьлева) сярод смажаных цялячых субпрадуктаў]]
'''Вы́мя''' — орган, сфармаваны [[малочная залоза|малочнымі залозамі]] самак некаторых [[млекакормячыя|млекакормячых]] жывёлаў, асабліва часта сустракаецца ў [[жвачныя|жвачных]], такіх як [[карова|каровы]], [[Каза хатняя|козы]], [[алень|алені]]. Разьмяшчаецца вымя ў галіне [[жывот|жывату]] або [[пахвіна|пахвіннай]] вобласьці, складаецца зь некалькіх доляў. Колькасьць доляў адрозьніваецца ў розных жывёлаў. Так, у [[Авечка|аўцаў]], козаў і [[Хатні конь|кабылаў]] вымя складаецца з адной пары доляў, у кароў — з двух параў, зьлітых у адно цэлае, у [[Сьвіньня|сьвіньняў]] вымя складаецца з пакетаў, разьмешчаных сымэтрычна ўздоўж белай лініі жывату. Колькасьць пакетаў вар'іруе ад 8 да 14. Кожны пакет мае дзьве, радзей тры неадметныя знадворку долі і такое ж колькасьць цыстэрнаў, пераходзячых у сасковыя каналы. Малако выпрацоўваецца ў сакраторнай эпітэліі драбнюткіх паражнін — альвэол, разьмешчаных вакол малочных пратокаў, апошнія адкрываюцца ў малочныя цыстэрны. Утрыманьне малака ў выменяў адбываецца за кошт капілярнага эфэкту, а таксама [[сьфінктар]]ных [[Цягліцы|цягліцаў]], разьмешчаных вакол буйных малочных пратокаў. Для вытворчасці 50 літраў [[Малако|малака]] карове патрабуецца прапусьціць праз вымя 25 000 літраў крыві<ref>{{cite web|url=http://www.delaval.com/en/-/Dairy-knowledge-and-advice/Cow-comfort/|title=Milk production, a cow’s daily challenge|publisher=[[DeLaval]]|lang=en|accessdate=2013-09-22|deadlink=yes|archiveurl=https://web.archive.org/web/20130923235135/http://www.delaval.com/en/-/Dairy-knowledge-and-advice/Cow-comfort/|archivedate=2013-09-23}}</ref>.