Цукар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
д артаграфія
Радок 3:
 
== Выраб ==
Вырабляюць цукар-пясок, цукар-рафінад (прасаваны, літы, рафінаваны пясок), цукровую пудру. Выкарыстоўваюць як самастойны харчовы прадукт, сыравіну ў кандытарскай, хлебапякарнай, кансэрвавай, вінаробнай і іншых вытворчасьцях. На цукровых заводах цукровыя буракі мыюць, рэжуць на дробную стружку, зь якой гарачай вадой выдаляюць цукрозу. Атрыманы дыфузны сок апрацоўваюць [[нягашаная вапна|нягашанай вапнай]] (дэфекацыя) і [[вуглякіслы газ|вуглякіслым газам]] (сатурацыя), фільтруюць, абясколерваюць [[сярністы газ|сярністым газам]] (сульфітацыя), выпарваюць. Утвораны утфель (цукровы сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу) цэнтрыфугуюць, прамываюць, высушваюць і атрымліваюць цукар-пясок, ззь якога шляхам ачышчэнняачышчэньня (рафінацыі) вырабляюць цукар-рафінад.
 
== Гісторыя ==
Цукровы трысьнёг паходзіць з [[Бэнгалія|Бэнгаліі]], адкуль праз [[Іран]] трапіў на [[Блізкі Ўсход]]. Каля [[10 стагодзьдзе|10X стагодзьдзя]] яго пачалі вырошчваць у [[Эгіпет|Эгіпце]], [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]]. [[Заходняя Эўропа]] пазнаёмілася з цукрам пад час крыжовых паходаў [[11 стагодзьдзе|11]]—[[12 стагодзьдзе|12XI—XII стагодзьдзяў]], але доўгі час яго асноўным вытворцам заставалася [[Асманская імпэрыя]]. Эўрапейцы пачалі інтэнсіўна вырошчваць цукар у амэрыканскіх калёніях ззь сярэдзіны [[16 стагодзьдзе|16XVI стагодзьдзя]], але яшчэ вельмі доўга ён заставаўся прадметам раскошы, пра што сьведчыць польская прымаўка: «Кароль — вялікі пан, а цукру лыжкамі ня есьць». [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Панятоўскаму]], які праяжджаў праз [[КобрынКобрынь]] у [[1784]] годзе, мясцовы яўрэйскі кагал паднёс у падарунак вялікую «галаву» цукру. Кошт 1 кг цукру ў [[Магілёў|Магілёве]] ў 1697 годзе складаў каля 120 асмакаў, або эквівалент 8—10 дзённага заробку некваліфікаванага працаўніка, або 4—5 дзённага кваліфікаванага.
 
У Беларусі [[17 стагодзьдзе|17]]—[[18 стагодзьдзе|18XVII—XVIII стагодзьдзяў]] найбольш пашыранымі гатункамі былі «мелaса» — дрэнна ачышчаны карычневы цукар, лепшай ачысткі дробны «канар» з [[Канарскія выспы|Канарскіх астравоў]] (самы дарагі) і «кандысброт» з Асманскай імпэрыі (ад г. Канды на в. [[Крыт]]) — грубакрышталізаваны, г. зв. «лядовы» (накшталт ледзянцоў). Нават большасьць шляхты ўжывала цукар адносна рэдка, трактуючы яго як аптэкарскі тавар (гл. [[Аптэчка прыемная]]). Значная частка цукру ішла на выраб канфітураў. Пад час магнацкіх баляваньняў цукар выкарыстоўваўся ў дэкаратыўных дэсэртах ([[Драганты]]).
 
Вытворчасьць цукру з буракоў распрацаваная прускімі хімікамі А. Марграфам і Фр. Ахардам у 2-й палове [[18 стагодзьдзе|18XVIII стагодзьдзя]]. У 1801 годзе пабудаваная першая дасьледна-прамысловая цукраварня ў [[Прусія|Прусіі]], праз год — у [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], і затым імкліва па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]], якая падчас [[напалеонаўскія войны|напалеонаўскіх войн]] зазнала дэфіцыт трысьняговага цукру. Першая цукраварня ў Беларусі пушчана ў 1830 годзе ў [[Моладава (Берасьцейская вобласьць)|Моладаве]] ([[Янаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)|Янаўскі раён]]).
 
Да пачатку 1860-х гадоў у Беларусі, галоўным чынам на поўдні, дзейнічала 33 цукраварні, найбуйнейшая ў [[Парэчча (Берасьцейская вобласьць)|Парэччы]] ([[Пінскі раён]]) і ў [[Беліца (вёска)|Беліцы]] пад [[Гомель|Гомлем]]. У другой палове [[19 стагодзьдзе|19XIX стагодзьдзя]] яны не вытрымалі канкурэнцыі з танным украінскім цукрам, і да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ніводнай зь іх не засталося, аднак сам цукар зрабіўся артыкулам першай патрэбы шырокіх пластоў насельніцтва, найперш у гарадах. Новая цукровая прамысловасьць у Беларусі створаная толькі пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — у [[Гарадзея|Гарадзеі]], [[Жабінка|Жабінцы]], [[Скідзель|Скідзелі]] і [[Слуцак|Слуцку]].
 
== Заменьнікі цукру ==