Брыт-поп: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
няма крыніц
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
+ Прадстаўнікі жанру на Беларусі.
Радок 22:
=== 1990-я ===
Сучасныя вытокі брыт-попу ляжаць у [[пост-панк]]у і [[інды-рок]]у (у прыватнасьці такія калектывы, як [[Stone Roses]], [[Smiths]], [[Charlatans]]), калі ўсякія валасатыя (і ня вельмі) хлопчыкі вырашылі, што сучаснай музыцы бракуе пачуцьця і пачалі арганізоўваць групы, якія гралі да непрыстойнасьці старамодную музыку ў духу гіповых 60-х. Прынята лічыць, што тэрмін «брыт-поп» упершыню ўжыў [[журналіст]] і ўдзельнік панк-групы [[Goldblade]] Джон Роб у [[1987]] годзе. Так ён ахарактарызаваў музыку групы [[The Stone Roses]]. У [[1997]]-м слова заслужыла месца ў [[Оксфардзкі слоўнік ангельскай мовы|Оксфардзкім слоўніку ангельскай мовы]]. Росквіт стылю прыйшоўся на [[1994]] год, калі [[Oasis]] і [[Blur]] выпусьцілі свае культавыя плястынкі [[Definitely Maybe]] і [[Parklife]]. Менавіта гэты год зьяўляецца пераломным у гісторыі рок-музыкі. Пасьля сьмерці лідэра [[Nirvana]] Курта Кабэйна асноўная маса прыхільнікаў року раскалоліся на тых, хто застаўся адданы амэрыканскай канцэпцыі, і на тых, хто стаў вітаць брытанскую хвалю. Панаваньне ў сьвеце року ізноў перайшло да [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. [[Амэрыка]] пакінула за сабой права разьвіваць [[панк-рок]], [[грандж]], [[пост-грандж]], [[ню-мэтал]] і г. д. Ужо ў трэцім тысячагодзьдзі брытпоп прызналі і тамака.
== Прадстаўнікі жанру на Беларусі ==
* [[Hair Peace Salon]]
* [[Jitters]]
 
[[Катэгорыя:Музычныя жанры]]