Гэры Мур: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д афармленьне
Радок 11:
|Месца_сьмерці = [[Эстэпона]], [[Гішпанія]]
|Гады = 1969—2011
|Краіна =
|Прафэсіі = музыка, [[сьпявак]], [[Паэзія|паэт]], [[кампазытар]], [[Жывапіс|мастак]], [[Літаратура|пісьменьнік]]
|Інструмэнты = [[гітара]]
Радок 21 ⟶ 20:
|Сайт = http://www.gary-moore.com/
}}
'''Робэрт Ўільям Гэры Мур''' ({{мова-en|Robert William Gary Moore}}; [[4 красавіка]] [[1952]], [[Бэлфаст]], [[Паўночная Ірляндыя]] — [[6 лютага]] [[2011]], [[Эстэпона]], [[Гішпанія]]) — ірляндзкі гітарыст, сьпявак, аўтар песень. Зрабіў значны ўнёсак ў разьвіцьцё [[блюз-рок]]у.
 
== Жыцьцяпіс ==
У восем гадоў пачаў асвойваць акустычную гітару. У 14 гадоў меў ужо сапраўдную гітару. Ад таго часу Гэры навучыўся граць на стандартных «праварукіх» гітарах, нягледзячы на тое, што сам быў ляўшой. Быў заўзятарам [[Элвіс Прэсьлі|Элвіса Прэсьлі]] і [[The Beatles]]. Пасьля таго як наведаў канцэрты [[Джымі Гэндрыкс|Джымі Гэндрыкса]] і [[John Mayall’s Bluesbreakers]], пачаў сам граць [[блюз-рок]].
 
Першым гуртом гістарыста была школьная Granny’s Intentions, пасьля якой ў [[1968]] годзе была блюз-рокавая [[Skid Row]] ([[Філ Лайнат]] — вакал, [[Брэндан Шылдс]] — бас, [[Ноэл Брыджмэн]] — ударныя).
 
Пасьля сыходу Лайната гурт запісаў два альбомы, і Гэры Мур заснаваў фолькавую каманду [[Dr. Strangely Strange]], пасьля якой ў [[1973]] годзе была [[Gary Moore Band]] ([[Фрэнк Бойлен]] — бас, [[Пірс Кэлі]] — ударныя). Стыль маладога Гэры Мура ўяўляе сабою варыяцыі на тэму саўнда [[Джэф Бэк|Джэфа Бэка]], але ў сярэдзіне [[1970]]-х пад уплывам [[Карлас Сантана|Карласа Сантаны]] Гэры выпрацаваў сваю асабістую манэру — пранізьлівы і адначасова вельмі лірычны стыль, які выдатна падыходзіў да фарміруемага на той час [[Гэві-мэтал|хардгард-н-хэвігэві]].
 
У студзені [[1974]] году Лайнот запрасіў Мура ў [[Thin Lizzy]] на месца [[Эрык Бэл|Эрыка Бэла]], але праз 4 месяцы гітарыст сышоў у [[Colosseum II]] [[Джон Хайсмэн|Джона Хайсмэна]], дзе запісаў тры альбомы (на кружэлках [[1976]] і [[1977]] гадоў ёсьць яго вакальныя партыі). У студзені- — траўні [[1977]] году Гэры Мур працаваў у Thin Lizzy, пасьля ізноў сышоў у Colosseum II, вярнуўся ў жніўні [[1978]] году і ізноў сышоў праз год, пасьля посьпеху сольнага [[сынгл]]а «''Parisienne Walkways''» (UK-8). У [[1979]]—[[1980]]1979—1980 гадах Мур працаваў у складзе амэрыканскага гард-рокавага гурта [[G-FORCE]] ([[Тоні Ньютан]] — вакал, [[Ўілі Дзі]] — бас, [[Марк Носіф]] — ударныя), ззь якой запісаў альбом.
 
У кастрычніку [[1982]] году музыкант падпісаў кантракт з «[[Virgin Records]]» і, запрасіўшы прызнаных майстраў харда — ударніка [[Йэн Пэйс|Йэна Пэйса]], басіста [[Ніл Мюрэй|Ніла Мюрэя]], клавішніка [[Дон Эйры|Дона Эйры]] і вакаліста [[Чарлі Хун|Чарлі Хуна]], выдаў альбом «''Corridors Of Power''» (UK-30/ US-149). Нягледзячы на тое, што большсьць мураўскіх «гасьцей» былі знакамітыя па жорсткай гатычнай форме харду, музыка Гэры атрымалася бяскрыўднай і выгоднай у камэрцыйных адносінах. Альбомы [[1984]] году ''Dirty Fingers'' і [[1985]] году ''Run for Cover'' занялі ў Ангельшшчыне 12-я месца, а альбом [[1987]]-га ''Wild Frontier'' — 8-е.
 
У [[1990]] годзе Гэры Мур выдаў выдатны альбом «''Still Got The Blues''» (UK-13/US-83), у якім удзельнічалі [[Альберт Кінг]], [[Альберт Колінз]] і [[Дон Эйры]]. Гэта роўны і моцны альбом стылізаваны пад хэві-блюз. «Блюзавы пэрыяд» у творчасьці гітарыста працягваўся 7 год; выйшаў цікавы альбом «''After Hours''» (UK-4/US-145), канцэртная кружэлка, зборнік, сумесны альбом ВВМ «''Around The Next Dream''» (з [[Джэк Брус|Джэкам Брусам]] і [[Джынджэр Бэйкер|Джынджэрам Бэйкерам]], у лепшых традыцыях [[Cream]]) і прысьвячэньне [[Пітэр Грын|Пітэру Грыну]] «''Blues For Greeny»'' (UK-14).
 
У [[1997]] годзе зьявіўся студыйны альбом «''Dark Days in Paradise''», які выклікаў абурэньне ў заўзятараў Мура. У ім Гэры паўстае вакалістам, адкінуўшы гітару. Стылістычна альбом нагадваетворчасьць [[Карлас Сантана|Карласа Сантаны]] і [[Эрык Клэптан|Эрыка Клэптана]]. Цікавыя, незвычайныя мэлёдыі і багатая аранжыроўка дадаюць альбому нейкі шарм, што аднак было ўспрынята як сыход аўтара ў камерцыйную эстрадную музыку.
 
Новы напрамак - Электронны блюз-рок быў запісаны ў [[1999]] годзе на альбоме «''A Different Beat''». Мур захапіўся на той час выпрабаваньнямі з электронным гукам. Таму альбомы [[1997]] і [[1999]] гадоў лічацца самымі супярэчнымі й самымі цікавымі ў творчасьці гітарыста.
 
У [[2004]] годзе пабачыў сьвет альбом «''Power of the Blues''», дзе ўсе трэкі на ім былі новымі, але у старым, адмысловым мураўскім стылестылі блюз-року.
 
[[23 красавіка]] [[2008]] году Гэры Мур у рамках сусьветнага турнэ даў канцэрт у [[Менск]]у на сцэне [[Палац Рэспублікі (Менск)|Палаца Рэспублікі]]<ref>[http://www.tvr.by/bel/culture.asp?id=2302 Гэры Мур у рамках сусветнага турнэ сёння дасць канцэрт на сцэне Палаца Рэспублікі] БТ 23.04.2008</ref>.
 
=== Сьмерць ===
Памёр ў [[6 лютага]] [[2011]] году. Музыку знайшлі мёртвым ў нумары гатэлю на Коста-дель-Соль у Гішпаніі. Ён памёр ад сардэчнага прыступу<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=50063 Памёр вядомы гітарыст і рок-музыка Гэры Мур]. «Наша Ніва»</ref>.
 
== Дыскаграфія ==
=== Альбомы ===
* [[1973]] — [[Grinding Stone (альбом)|Grinding Stone]] (Gary Moore Band)
* [[1978]] — [[Back on the Streets (альбом)|Back on the Streets]]
* [[1979]] — [[G-Force]] (G-Force)
* [[1982]] — [[Corridors of Power]]
* [[1983]] — [[Victims of the Future]]
* [[1984]] — [[Dirty Fingers]]
* [[1985]] — [[Run for Cover]]
* [[1986]] — [[Rockin' Every Night (Live in Japan)]]
* [[1987]] — [[Wild Frontier]]
* [[1989]] — [[After the War (альбом)|After the War]]
* [[1990]] — [[Still Got The Blues (альбом)|Still Got the Blues]]
* [[1992]] — [[After Hours (альбом)|After Hours]]
* [[1993]] — [[Blues Alive (альбом)|Blues Alive]]
* [[1994]] — [[Ballads & Blues 1982-1994]]
* [[1994]] — [[Around The Next Dream]] (BBM)
* [[1994]] — [[Walkways]]
* [[1995]] — [[Blues for Greeny]]
* [[1997]] — [[Desperado (альбом)|Desperado]] (сборник 1977-78)
* [[1997]] — [[Dark Days in Paradise (альбом)|Dark Days in Paradise]]
* [[1998]] — [[Out in the Fields (альбом)|Out in the Fields]] (the very best of)
* [[1999]] — [[A Different Beat (альбом)|A Different Beat]]
* [[2001]] — [[Back to the Blues (альбом)|Back to the Blues]]
* [[2002]] — [[Scars]] (з гуртом Scars)
* [[2004]] — [[Power of the Blues (альбом)|Power of the Blues]]
* [[2006]] — [[Old New Blues Ballads]]
* [[2007]] — [[Close As You Get]]
* [[2008]] — [[Bad For You Baby]]
 
=== Канцэртныя альбомы ===
Радок 85 ⟶ 84:
* 2007 — ''Live At Montreux'' DVD [The Definitive Montreux Collection]
 
=== ВідыёВідэа ===
* [[1985]] Emerald Aisles Live In Ireland
* [[1987]] The Video Singles
* [[1987]] Live At Isstadion
* [[1990]] An Evening Of The Blues
* [[1993]] Live Blues
* [[1994]] Ballads & Blues 1982—1994
* [[1996]] Blues for Greeny Live
* [[2003]] Thin Lizzy The Boys are Back in Town, Live '78
* [[2003]] The Old Grey Whistle Test 2
* [[2003]] Live at Monsters of Rock
* [[2004]] Live at Montreux 1990
 
== Галерэя ==
<center><gallery class="center">
Файл:Gary_Moore_-_Manchester_Apollo_-_1985.jpg|Манчэстэр, 1985
Файл:Gary_Moore_2005.05.21_002-2.jpg
Файл:Gary Moore.jpg
Файл:GaryMooreLP-lg.jpg|Гітара BFG Гэры Мура
</gallery></center>
 
== Крыніцы ==