Аргентына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SVG version (GlobalReplace v0.6.5)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Argentina?oldid=871871539
Радок 38:
|Дадаткі = [[Файл:Argentina-CIA WFB Map.png|280пкс|Мапа Аргентыны]]
}}
'''Рэспу́бліка Аргенты́на''', '''Аргенты́на''', '''Аргенціна''' ({{мова-es|Republika Argentina}}, {{Праслухаць|Es-Argentina.ogg}}) — краіна ў [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]]. На поўначы мяжуе з [[Парагвай|Парагваем]] і [[Балівія]]й на паўночным ўсходзе — з [[Бразылія]]й і [[Уругвай|Уругваем]], на захадзе — з [[Чылі]]. З поўдня краіна амываецца [[праліў Дрэйка|пралівам Дрэйка]]. Аргентына прэтэндуе на [[Фолклэндзкія астравы]], а таксама на частку [[Арктыка|Арктыкі]]. Мацерыковая плошчай краіны складае 2,78 млн км². Такім чынам, Аргентына зьяўляецца восьмай паводле велічыні краінай у сьвеце, чацьвёртай у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, і найбуйнейшай гашпанамоўнай краінай сьвету. Дзяржава падзяляецца на дваццаць тры правінцыі і аўтаномны горад [[Буэнас-Айрэс]], які мае адмысловы статус як фэдэральная сталіца. Усе правінцыі і сталіца маюць свае ўласныя канстытуцыі, якія, аднак, базуюцца на агульнай аргентынскай канстытуцыі. Назва паходзіць ад [[лацінская мова|лацінскага]] ''argentum'' «срэбра» ({{мова-la|argentum|скарочана}}) — гэтым мэталам [[індзейцы]] ўзнагародзілі тых, хто застаўся жывым пасьля караблекрушэньня з экспэдыцыі [[Хуан Дыяс дэ Соліс|Хуана Дыяса дэ Соліса]]. Аргентына зьяўляецца чальцом гаспадарчай арганізацыі [[Мэркосур]].
 
Раньняя зафіксаваная прысутнасьць чалавека на тэрыторыі сучаснай Аргентыны ўзыходзіць да часу [[палеаліт]]у. У XVI стагодзьдзі пачалася гішпанская калянізацыя рэгіёну. Аргентына паўстала як правапераемніца віцэ-каралеўства [[Рыё-дэ-ля-Плята (віцэ-каралеўства)|Рыё-дэ-ля-Плята]], гішпанскага намесніцтва заснаванага ў 1776 годзе. [[Вайна за незалежнасьць Аргентыны|Вайна за незалежнасьць]] у 1810—1818 гадох працягнулася шэрагам грамадзянскіх войнаў, пакуль у 1861 годзе не была створана краіна зарганізаваная ў якасьці фэдэрацыі правінцыяў і Буэнас-Айрэсу, які стаў сталіцай новай краіны. Наступныя гады вызначаліся адносным мірам і стабільнасьцю, за часам якіх Аргентына зьведала некалькі хваляў пераважна эўрапейскай іміграцыі, што радыкальна зьмяніла культурнае і дэмаграфічнае становішча ў краіне. Амаль беспрэцэдэнтны рост дабрабыту прывёў да таго, што Аргентына сталася сёмай самай заможнай нацыяй у свеце на пачатку XX стагодзьдзя.
 
Пасьля [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]] 1930-х гадох Аргентына ўвайшла ў пэрыяд палітычнай нестабільнасьці і эканамічнага спаду, які штурхнуў яе назад у сваім разьвіцьці<ref>[http://www.economist.com/node/2704457 «Becoming a serious country»]. The Economist.</ref>, хоць яна і заставала пэўны час ў групе заможных краінаў. Пасьля сьмерці прэзыдэнта [[Хуан-Дамінга Пэрон|Хуана Пэрона]] ў 1974 годзе ягоная жонка [[Ісабэль Мартынэс дэ Пэрон]] заняла пасаду прэзыдэнта. Яна была зрынутая ў 1976 годзе ў выніку перавароту пры падтрымцы ЗША, і ў краіне ўсталявалася вайсковая дыктатура. Вайсковы ўрад пачаў перасьлед і практыкаваў забойства шматлікія палітычных апанэнтаў, пераважна левых у рамках гэтак празванай [[брудная вайна|бруднай вайны]], пэрыяду дзяржаўнага тэрарызму, які працягваўся ажно да абраньня [[Рауль Альфансын|Рауля Альфансына]] на пачаду прэзыдэнта ў 1983 годзе. Некалькі лідэраў хунты былі пасьля асуджаная за свае злачынствы і прысуджаныя да пазбаўленьня волі.
 
Аргентына захоўвае свой гістарычны статус бачнай рэгіянальнай краіны ў Лацінскай Амэрыцы. Эканоміка гэтае дзяржавы зьяўляецца другой паводле велічыні эканомікай Паўднёвай Амэрыцы і трэцяй паводле велічыні ў Лацінскай Амэрыцы. Аргентына ёсьць чальцом [[Група пятнаццаці|G-15]] і [[Група дваццаці|G-20]], а таксама зьяўляецца адной з заснавальніц [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў]], [[Сусьветны банк|Сусьветнага банку]], [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя|Сусьветнай гандлёвай арганізацыі]], [[Мэркасур]], [[Зьвяз паўднёваамэрыканскіх нацыяў|Зьвязу паўднёваамэрыканскіх нацыяў]], [[Супольнасьць дзяржаваў Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну|Супольнасьці дзяржаваў Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну]] і [[Арганізацыя Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў|Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў]]. Паводле індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу Аргентына займае другое месца ў Лацінскай Амэрыцы з рэйтынгам «вельмі высокі»<ref>[http://www.keepeek.com/Digital-Asset-Management/oecd/economic-and-social-development/human-development-report-2016_da5ff9c8-en#page11 «Human Development Report 2016»]. Statistical Annex.</ref>. Праз сваю стабільнасьць, памер рынку і рост сэктару высокіх тэхналёгіяў<ref>[https://web.archive.org/web/20111026023022/http://www.prosperity.com/country.aspx?id=AR «The 2010 Legatum Prosperity Index»]. London: Legatum Institute.</ref>, Аргентына клясыфікуецца як эканоміка з высокім узроўнем прыбытку ў 2019 фінансавым годзе<ref>[https://datahelpdesk.worldbank.org/knowledgebase/articles/906519#High_income «World Bank Country and Lending Groups»]. World Bank Data Help Desk.</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 115 ⟶ 121:
|align="right"| 310||align="center"| Пампа
|}
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.argentina.gob.ar/ Афіцыйны сайт ураду].
* [https://web.archive.org/web/20070416201620/http://www.turismo.gov.ar/eng/menu.htm Міністэрства турызму].
* [https://curlie.org/Regional/South_America/Argentina Аргентына]. Curlie.
* [https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/ar.html Аргентына]. The World Factbook
 
{{Краіны Паўднёвай Амэрыкі}}