Жанна д’Арк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне факту, артаграфія
д афармленьне
Радок 7:
|сьвецкае імя =
|манаскае імя =
|нарадзілася = прыкладна [[1412]]<br />[[Дамрэмі]], [[Бар (герцагства)|герцагства Бар]], [[Францыя]]
|памерла = {{Памерла|30|5|1431}} (19 гадоў)<br />[[Руан]], [[Францыя]]
|шануецца = [[Каталіцкая царква]]<br />Англіканскае таварыства
|услаўленая =
|кананізаваная = [[16 траўня]] [[1920]], у [[Сабор Сьвятога Пятра|Саборы Сьвятога Пятра]] папам рымскім [[Бэнэдыкт XV (папа рымскі)|Бэнэдыктам XV]]
|беатыфікаваная = 18 красавіка 1909, у [[Сабор Парыскай Божай Маці|Саборы Парыскай Божай Маці]] папам рымскім [[Піюс X (папа рымскі)|Піюсам X]]
|у ліку =
|галоўная сьвятыня =
|дзень памяці = [[30 траўня]]
|дзень памяці ў 2010 =
|патрон = Францыі [[Файл:Blason Jeanne-d-Arc.svg|22пкс]]; пакутнікаў; ваеннапалонных; байцоў; людзей, абсьмеяных за сваю пабожнасьць; узьнікаў; жаўнераў.
|атрыбуты =
Радок 23 ⟶ 22:
|падзьвіжніцтва =
}}
'''Жанна д’Арк''' ці '''Арлеанская дзева''' ({{мова-fr|Jeanne d'Arc}}<ref>Яе імя пісалася па-рознаму ўсутыч да сяр. XIX ст. Гл. Р. Пэрну. М.-В. Клэн. Жанна д’Арк: с. 220—221. Сама яна пісала сваё імя як «Jehanne» (гл. [http://www.stjoan-center.com/Album/part47.html www.stjoan-center.com/Album/, часткі 47] і [http://www.stjoan-center.com/Album/part49.html 49]; пра гэта ж паведамляецца і ў Пэрну, і Клэн).</ref>, вымаўляецца /[[Міжнародны фанэтычны альфабэт|ʒan daʁk]]/; прыкладна [[1412]][[30 траўня]] [[1431]]) — нацыянальная [[герой|гераіня]] [[Францыя|Францыі]] і [[Каталіцтва|каталіцкая]] [[сьвяты|сьвятая]]. Будучы па паходжаньні сялянскай дзяўчынай з усходняй Францыі, яна прывяла францускую армію да некалькіх істотных перамогаў падчас [[Стогадовая вайна|Стогадовай вайны]] і была ўскосна адказная за каранацыю [[Карл VII (кароль Францыі)|Карла VII]]. Трапіўшы ў палон да [[Бургундзкае каралеўства|бургундцаў]], была прададзеная англічанам, асуджаная царкоўным судом і спаленая на вогнішчы ў дзевятнаццацігадовым узросьце як ератычка<ref name=ref3>Andrew Ward (2005) Joan of Arc at the Internet Movie Database</ref>. Дваццаць пяць гадоў пасьля, па ініцыятыве Карла VII, папа рымскі [[Калікст III (папа рымскі)|Калікст III]] пераглядзеў вырашэньне царкоўнага суду, палічыў яе невінаватай і абвясьціў яе пакутніцай<ref name=ref3/>. Яна была [[Бэатыфікацыя|бэатыфікаваная]] ў 1909 годзе і [[кананізацыя|кананізаваная]] ў 1920 годзе. Жанна д’Арк разам са сьв. Дыянісіям, Марцінам Турскім, сьв. Людовікам IX зьяўляецца адной са [[сьвяты заступнік|сьвятых заступнікаў]] Францыі.
 
Жанна сьцьвярджала, што яна бачыла ўяўленьні ад Бога, якія загадвалі ёй вызваліць яе радзіму ад ангельскага панаваньня ў [[Стогадовая вайна|Стогадовай вайне]]. Некаранаваны кароль Карл VII паслаў яе ўдзельнічаць у [[Аблога Арлеана|аблозе Арлеана]] ў якасьці вайсковага падмацаваньня. Навіна аб тым, што войска будзе ўзначальваць пасланьніца Бога, выклікала надзвычайны маральны ўздым у згубіўшых надзею начальнікаў і жаўнераў. За дзевяць дзён пасьля яе зьяўленьня аблога была спыненая. Яшчэ некалькі імклівых перамогаў прывялі да каранацыі Карла VII у [[Рэймс]]е і ўрэгуляваньня пытаньня спадчыннасьці францускага трона.
Радок 32 ⟶ 31:
Жанна нарадзілася ў сям’і Жака д’Арка й Ізабель Рамі ў вёсцы [[Дамрэмі-ля-Пусэль|Дамрэмі]], якая знаходзілася тады ў герцагстве [[Бар (герцагства)|Бар]], пазьней вёска была аднесена да правінцыі [[Лятарынгія]] й перайменавана ў Дамрэмі-ля-Пусэль<ref>[http://www.fordham.edu/halsall/basis/joanofarc-trial.html «Condemnation trial»], fordham.edu, p. 37.</ref>. Бацькам Жанны належала каля 20 га зямлі, а ейны бацька акрамя ​​[[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчай працы]] займаў нязначную вясковую пасаду, быў зборшчыкам падаткаў і ачольваў мясцовую варту. Яны жылі ў ізаляванай вобласьці на ўсходзе Францыі, якая засталася лаяльнай да францускай кароны нягледзячы на тое, што мястэчка было акружана [[Бургундыя|бургундзкімі землямі]]. Некалькі мясцовых набегаў адбываліся падчас ейнага дзяцінства, а аднойчы ейную вёску спалілі.
 
На сдовым працэсе Жанна сказала ёй было каля 19 гадоў, што значыць, што яна нарадзілася каля [[1412]] году. Пазьней яна заявіла, што яна мела сваё ​​першае бачаньне каля [[1424]] году ўва ўзросьце 12 гадоў, калі яна была адна ў поле й убачыла фігуры, у якіх вызначыла [[сьвяты Міхаіл|сьвятога Міхаіла]], [[сьвятая Кацярына|сьвятую Кацярыну]] й [[сьвятая Маргарыта|сьвятую Маргарыту]], якія сказалі ёй, каб яна выгнала [[ангельцы|ангельцаў]] і прывезла дафіна ў [[Рэймс]] для каранацыі. Яна сказала, што яна плакала, калі яны сышлі, бо яны былі так прыгожыя<ref>[http://www.fordham.edu/halsall/basis/joanofarc-trial.html «Condemnation trial»], fordham.edu, pp. 58–59.</ref>.
 
Ува ўзросьце 16 гадоў, яна папрасіла сваяка, Дзюрана Лясуа, каб ён прывёз яе ў [[Вакулёр]], дзе яна зьвярнулася да начальніка гарнізона, графа [[Рабэр дэ Бадрыкур|Рабэра дэ Бадрыкура]], дзеля дазволу наведаць каралеўскі францускі двор у [[Шынон]]е. Саркастычны адмоўны адказ Бадрыкура не перашкодзіў ёй<ref>DeVries, Kelly (1999). «Joan of Arc: A Military Leader». Gloucestershire: Sutton Publishing. pp. 37–40. {{ISBN |0-7509-1805-5}}. OCLC 42957383.</ref>. Яна вярнулася ў студзені наступнага года й атрымала падтрымку з боку двух уплывовых мужчынаў: [[Жан дэ Мэц|Жана дэ Мэца]] й [[Бэртран дэ Пуляжы|Бэртрана дэ Пуляжы]]<ref>[http://www.stjoan-center.com/Trials/null04.html «Nullification trial testimony of Jean de Metz»]. stjoan-center.com</ref>. Дзякуючы іхняй падтрымцы яна атрымала другую нараду, на якой яна зрабіла выбітнае прадказаньне пра разварот у вайне каля [[Арлеан]]а<ref>[http://www.authorama.com/book/jeanne-d-arc.html «Oliphant»], authorama.com, ch. 2. </ref>.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Joan_of_Arc}}
* [http://www.unavoce.ru/library/Jehanne/index.html Праект «Сьвятая Жанна»] бібліятэкі «Una Fides»
* [http://www.jeanne-darc.dk/ Сайт, прысьвечаны Жанне д’Арк]