Содні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Суткі (неадназначнасьць)}}
[[Файл:Water,Rabbit,Deer.jpg|міні|200пкс|Вада, трус і алень: тры з 20 знакаў содняў у ацтэцкім календары, але запісаны на каменьні.]]
'''Со́дні''', '''су́ткі''' — адна з адзінак вымярэньня [[час]]у. За прамежак часу роўны адныя содні лічыцца пэрыяд ад аднаго ўсходу [[сонца]] да наступнага. Адна з галоўных адзінак часу, бо амаль усё жывое на Зямлі падпарадкоўваецца содневаму цыклю.
 
Згодна зь [[Міжнародная сыстэма СІ|міжнароднай сыстэмай адзінак СІ]] содні падзяляюцца на 24 [[гадзіна|гадзіны]], што ёсьць роўным 1440 [[хвіліна]]м ці 86 400 [[сэкунда]]м. Содні групуюцца: па 7, ствараючы [[тыдзень]]; прыкладна па 30 (ці 4 тыдні), ствараючы [[месяц (каляндар)|месяц]]; па 365 (ці 366), ствараючы [[год]]. Содні могуць доўжыцца і менш ці больш 24 гадзінаў у рэгіёне, калі гэты рэгіён робіць пераход зь летняга часу на зімні і наадварот, такім чынам содні скарачаюцца ці павялічваюцца на гадзіну. У побытавым ужываньні часьцяком замет содняў выкарыстоўваецца панятак дню, як часткі содняў, якая не ўключае ў сябе ноч. Жыцьцёвыя мадэлі чалавека і многіх іншых відаў арганізмаў зьвязаныя з сонечным днём Зямлі і цыклямі дня і ночы.
 
Пачатак і канец содняў можа быць розным у залежнасьці ад сфэры ўжываньня. Астранамічныя ці каляндарныя содні пачынаюцца ў 00:00 аднаго дня і цягнуцца да 00:00 наступнага. Гатэльныя содні (адзінка вымярэньня працягласьці пражываньня ў [[гатэльгасьцініца|гатэлі]], для падліку памеру аплаты паслуг) пачынаюцца і сканчваюцца адпаведна ў 12:00. З астранамічнага пункту гледжаньня зямныя содні ёсьць адным поўным абарачэньнем Зямлі вакол сваёй восі. Розныя плянэты робяць абарочваньне вакол сваёй восі за розны прамежак часу, таму содні на гэтых касьмічных целах будуць адрозьнівацца па даўжыні (напрыклад, на [[Вэнэра|Вэнэры]], дзе абарачэньне вакол восі настолькі доўгае, што атрыманыя содні даўжэйшыя за год на плянэце).
 
== Цікавыя факты ==
Колькасьць мілісякундаў у соднях = 0⁰ × 1¹ × 2² × 3³ × 4⁴ × 5⁵ (пяты [[гіперфактарыялгіпэрфактарыял]]).
 
== Глядзіце таксама ==