Кіляграм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 1:
[[Файл:CGKilogram.jpg|міні|150пкс|[[Эталён]] кіляграму]]
'''Кілягра́м''' — адзінка [[маса|масы]], адна з асноўных адзінак [[Міжнародная сыстэма СІ|сыстэмы СІ]], скарачаецца як '''кг'''. Гэта маса міжнароднага ўзору (валік вышынёй 39 мм, выкананы са сплаву 90% [[Плятына|плятыны]] і 10% [[ірыд]]у), які захоўваецца ў [[Міжнароднае бюро мераў|Міжнародным бюро мераў]] у [[Сэўр]]ы, каля [[Парыж]]у. Узор кіляграму быў усталяваны Першай генэральнай канфэрэнцыяй мер у [[1889]] годзе. Першапачаткова ўзор быў прыроўнены да аднаго [[літар|літру]] [[вада|вады]] [[тэмпэратура]]й 4 градусы Цэльсія, пры нармальным [[атмасфэрны ціск|ціску]].
 
У штодзённым выкарыстаньні, маса аб’екта, зададзенага ў кіляграмах, часта згадваецца як ягоная [[вага]], якая зьяўляецца мерай [[сіла цяжару|сілы цяжару]] або цяжар аб’екта. Вага ў кіляграмах тэхнічна не ўваходзіць у сьпіс адзінак [[СІ]], а адзінка вымярэньня для вагі вядомая як кіляграм-сіла. Эквівалентная адзінка вымярэньня сілы цяжару ёсьць [[фунт-сіла]]. У строгім навуковым кантэксьце, сіла, як правіла, вымяраецца адзінкай СІ [[Ньютан (адзінка вымярэньня)|ньютан]].
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
 
=== Раньняе вызначэньне ===
[[7 красавіка]] [[1795]] году грам быў абвешчаны ў [[Францыя|Францыі]] роўным абсалютнай вазе аб’ёму вады, якая можа зьмясьціцца ў кубе сотай часткі мэтра пры тэмпэратуры плаўленьня [[лёд]]у<ref>[http://smdsi.quartier-rural.org/histoire/18germ_3.htm «Decree on weights and measures»]. 7 April 1795.{{ref-fr}}</ref>. Панятак, які выкарыстоўваў пазначаны аб’ём вады для вызначэньня адзінкі вымярэньня масы, быў упершыню выказаны ангельскім філёзафам [[Джон Ўілкінз|Джонам Ўілкінзам]] у [[1668]] годзе<ref>[http://www.metricationmatters.com/docs/WilkinsTranslationLong.pdf «An Essay towards a Real Character and a Philosophical Language (Reproduction)»]. metrication matters</ref>.
Радок 15 ⟶ 14:
== Эталён кіляграму ==
[[Файл:DeviationsFromIPK.svg|міні|320пкс|Ваганьне масаў копіяў эталёну<ref>[http://www.french-metrology.com/en/feature/watt-balance.asp Watt balance]</ref>]]
ЦяперПакуль кіляграм зьяўляецца адзінаяадзінай адзінкаадзінкай СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзьмі. Аднак у траўні 2019 году кіляграм афіцыйна будзе прывязаны да сталай велічыні. Усе астатнія адзінкі цяпер вызначаюцца з дапамогай [[фізыка|фізычных]] уласьцівасьцей і законаў.
 
Эталён быў выраблены ў [[1889]] годзе, і цяпер існуюць дакладныя афіцыйныя копіі ўзору, якія выкарыстоўваюцца як нацыянальныя ўзоры кіляграму. Прыкладна раз у 10 гадоў нацыянальныя ўзоры параўноўваюцца зь міжнародным. Гэтыя параўнаньні паказваюць, што дакладнасьць нацыянальных узораў складае прыкладна 2 мкг. З-за таго што яны захоўваюцца ў тых жа самых умовах, няма падставаў лічыць, што міжнародны ўзор больш дакладны. Аднак, па вызначэньні лічыцца, што маса міжнароднага ўзору дакладна роўная кіляграму. З-за гэтага любыя зьмены існуючай масы ўзору вядуць да зьмяненьняў велічыні кіляграму. Для выдаленьня гэтых памылак у наш час разглядаюцца розныя варыянты вызначэньня кіляграму на аснове фізычных законаў.
Радок 21 ⟶ 20:
У [[2005]] годзе была выдадзеная рэкамэндацыя №1 МККВ, якая ўхваляла дзеяньні па распрацоўцы новых вызначэньняў асноўных адзінак: кіляграму, [[ампэр]]у, [[кельвін]]а, і [[моль|моля]], якія былі заснаваныя на фундамэнтальных фізычных канстантах.<ref>[http://temperatures.ru/kelvin/kelvin.php?page=2 Разработка нового определения кельвина]{{ref-ru}}</ref> Таксама ў 2003 годзе міжнародная група дасьледнікаў з 8 краінаў, у тым ліку зь [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Аўстралія|Аўстраліі]], [[Італія|Італіі]] і [[Японія|Японіі]], пад кіраўніцтвам Нямецкай лябараторыі стандартаў (German standards laboratory) выдзе працы па перавызначэньні кіляграму як масы пэўнай колькасьці [[атам]]аў [[ізатоп]]а [[крэмн]]у-28<ref name="Эталён кг">[http://www.membrana.ru/articles/global/2003/06/03/164500.html Статья «Час от часу легче: эталон килограмма надо спасать», на membrana от 03.06.2003 г.]{{ref-ru}}</ref>. Другі праект пад назвай «Электронны кіляграм» распачаты ў [[2005]] годзе ў [[Нацыянльны інстытут стандартаў і тэхналёгіяў (ЗША)|Нацыянальным інстытуце стандартаў і тэхналёгіяў ЗША]] (NIST). Кіраўнік гэтага праекту Рычард Стайнэр сьцьвярджае, што над стварэньнем «электроннага кіляграму» ён працуе больш за 10 гадоў. Навукоўцы пад кіраўніцтвам доктара Стайнэра стварылі прыбор, які вымярае магутнасьць, неабходную для генэрацыі [[электрамагнітнае поле|электрамагнітнага поля]], з дапамогай якога можна ўзьняць адзін кіляграм масы. Зь яго дапамогай атрымалася вызначыць масу ў адзін кіляграм з дакладнасьцю да 99,999995%<ref name="Эталён кг"/>.
 
Існуюць таксама прапановы вызначаць кіляграм праз фіксацыю [[пастаянная Плянка|пастаяннай Плянка]], падобна да таго, як напрыклад, велічыня [[мэтар|мэтру]] вызначаецца празь фіксацыю [[хуткасьць сьвятла|хуткасьці сьвятла]]. Улічваючы тое, што пытаньне пра зьмену вызначэньня кіляграму ўжо разглядаелася (94th Meeting, 2005), на чарговым паседжаньні Генэральнай канфэрэнцыі па мерах і вагах ў 2011 годзе (23rd General Conference, 2007). Апроч іншых пастаянных, пастаянная Плянка можа стаць асновай для новага вызначэньня кіляграму (23rd General Conference, 2007). Магчымымі новымі вызначэньнямі могуць быць «''маса цела ў спакоі, чыя эквівалентная энэргія роўная энэргіі фатонаў, чыя частата роўная 135639274∙{{e|42}} Гц''»<ref>Taylor, B. N.; Mohr, P. J. 1999, [http://www.iop.org/EJ/article/0026-1394/36/1/11/me9111.pdf «On the redefinition of the kilogram»], Metrologia Vol. 36 (1), P. 63-64, doi:10.1088/0026-1394/36/1/11 (патрэбная рэгістрацыя)</ref> або проста «''кіляграм вызначаецца так, што пастаянная Плянка роўная 6,62606896• {{e|−34}} Дж•с''». 16 лістапада 2018 году адбылося афіцыйнае галасаваньне наконт зацьверджаньня зьменаў у вызначэньні кіляграму, то бок з 20 траўня 2019 году кіляграм стане сталай велічынёй — сталая Плянка — і будзе вызначацца праз мэтар і сэкунду<ref>[https://www.bipm.org/utils/en/pdf/CGPM/Draft-Resolution-A-EN.pdf «On the revision of the International System of units (SI)»]. BIPM</ref>.
 
== Кратныя і дзельныя адзінкі ==
Радок 36 ⟶ 35:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://news.bbc.co.uk/2/hi/science/nature/7084099.stm Вымярэньне кіляграму]. BBC.
* [http://www.nzzfolio.ch/www/d80bd71b-b264-4db4-afd0-277884b93470/showarticle/fb0ba22e-46b7-43a5-8320-ef16483b7e91.aspx Калі на самой справе важыць кіляграм]. NZZ Folio.
 
{{Адзінкі СІ}}