Басьнійскі арабскі альфабэт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
pačatak
 
https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Arebica&oldid=858601733
Радок 1:
'''Басьні́йскі ара́бскі альфабэ́т''', мясцовая назва '''арэ́біца, ара́біца''' ({{мова-bs|arebica, arabica, ''عَرَبٖىڄا‎''}}) — сыстэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для запісу [[басьнійская мова|басьнійскае мовы]]. Пераважная большасьць тэкстаў басьнійскай арабіцай напісаная ў пэрыяд паміж XVI ды XIX стагодзьдзямі. Перад Першаю Сусьветнаю Вайной басьнійскія мусульмане намагаліся зрабіць арабіцу трэцім афіцыйным альфабэтам басьнійскае мовы, побач з лацінкай ды кірыліцай.
 
== Гісторыя ==
Басьнійская арабіца заснаваная на пэрсыдзка-арабскім шрыфце, які выкарыстоўваўся ў Асманскай Імпэрыі. У басьнійскай арабіцы ад пачатку выкарыстоўваліся літары-адпаведнікі ''c, lj, nj'', якіх няма ў іншых мадыфікацыях арабскага альфабэту. Пазьней галосныя таксама пачалі пісаць асобнымі літарамі. Аўтарам апошняй кадыфікацыі басьнійскай арабіцы зьяўляецца Мэхмэд Джэмалудын Чаўшэвіч ({{мова-bs|Mehmed Džemaludin Čaušević}}). Ягоная вэрсія арабіцы неафіцыйна называлася '''матуфовіца''' альбо '''мэктэбіца''' (бо выкарыстоўвалася ў рэлігійных школах, ''мэктэбах'').
 
== Сучаснасьць ==
Першая пасьля 1941 году кніга басьнійскаю арабцай, ''Hadži Sefko i Hadži Mefko'', была апублікаваная ў [[2005]] годзе (аўтары: Амір аль-Зубі ды Мэліха Чычак аль-Зубі). У красавіку 2013 году на арабіцы выйшаў падручнік для ўстановаў высокай адукацыі ''Epohe fonetske misle kod Arapa i arebica''. У абедзьвюх гэтых кнігах выкарыстоўваецца нязначна зьменены альфабэт Чаўшэвіча.