Мікола Дзямідаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 40:
З 1914 году на ваеннай службе ў царскай арміі. 1 лютага 1917 году скончыў Першую Паўлаўскую вайсковую школу. Удзельнічаў у кастрычніцкім перавароце, быў Наваградзкім акруговым камісарам. З сакавіка да лістапада 1918 году ў нямецкім палоне. Арганізаваў беларускія аддзелы ў [[Вільня|Вільні]]. 1 сьнежня 1918 году быў адкамандаваны ў годнасьці паручніка ў Літоўскае міністэрства абароны. З 20 сьнежня 1918 году да 1 чэрвеня 1919 году быў камэндантам [[Горадня|Горадні]]. Арыштаваны польскімі ўладамі, сядзеў у [[Коўна|Коўне]], быў інтэрнаваны ў лягеры ў Беластоку. У 1919 году ўвайшоў у склад Беларускай Вайсковай Камісіі ў Вільні.
 
У 1920 годзе ў навакольлях [[Беласток]]у набраў з добраахвотнікаў батальён (каля 400 чалавек) і далучыўся да арміі [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]]. У складзе астроўскага пяхотнага палка 2-й пяхотнай дывізіі 10—14 лістапада вёў зацятыя баі за [[КалінкавічыКаленкавічы]], 21 лістапада ўдзельнічаў у баях над [[Прыпяць]]цю. Са сваім батальёнам працягваў барацьбу таксама пасьля адступленьня арміі Булак-Балаховіча на кантраляваную палякамі тэрыторыю. Вёў баі да студзеня 1921 году, пасьля чаго адышоў на польскі бок фронту і быў інтэрнаваны. Батальён Міколы Дзямідава быў апошнім беларускім падразьдзяленьнем, які ў адкрытым баі аказваў супраціў савецкім войскам.
 
У 1921—1922 гадох быў настаўнікам у Гарадку, патым жыў у [[Латвія|Латвіі]]. У 1940 быў арыштаваны і да 1941 году зьняволены ў [[Масква|Маскве]] на [[Лубянская турма|Лубянцы]]. У 1941—1944 гадох быў інспэктарам школьніцтва ў Латвіі і Беларусі. Быў выкладчыкам у батальёне Беларускай Краёвай Абароны. Быў адкамандзіраваны на працу ў Мабілізацыйным аддзеле Галоўнага кіраўніцтва вайсковых справаў і Аддзеле апекі над бежанцамі Беларускай Цэнтральнай Рады.