Тарас Шаўчэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д працяжнік
д →‎Ушанаваньне памяці: выпраўленьне спасылак
Радок 92:
Помнікі Тарасу Шаўчэнку ўсталяваныя ва ўсіх абласных цэнтрах Украіны, многіх гарадах і вёсках краіны, а таксама ў шматлікіх сталіцах і гарадах за мяжой. Увогуле, ва Ўкраіне і сьвеце больш за 1000 помнікаў паэту. Гэта найбольшая колькасьць манумэнтаў, ўсталяваных адной асобе, калі не ўлічваць правадыроў таталітарнага рэжыму і невядомых жаўнераў. Адным зь лепшых лічыцца помнік у [[Харкаў|Харкаве]], вялікія помнікі Кабзару ўсталяваныя таксама ў [[Помнік Тарасу Шаўчэнку (Кіеў)|Кіеве]], [[Днепрапятроўск]]у, [[Данецк]]у, [[Львоў|Львове]] і іншых гарадах. У Беларусі помнікі Тарасу Шаўчэнку ўсталяваныя ў [[Берасьце|Берасьці]], [[Гомель|Гомелі]], [[Помнік Тарасу Шаўчэнку (Менск)|Менску]], [[Магілёў|Магілёве]], [[Слуцак|Слуцку]].
 
[[Вуліца|Вуліцы]] імя Тараса Шаўчэнкі існуюць амаль у кожным населеным пункце Ўкраіны. У Беларусі вуліцы Тараса Шаўчэнкі ёсьць у [[Баранавічы|Баранавічах]], [[Берасьце|Берасьці]], [[Бабруйск]]у, [[Браслаў|Браславе]], [[Ворша|Воршы]], [[Гомель|Гомелі]], [[Гародня|Гародні]], [[Ліда|Лідзе]], [[Пружаны|Пружанах]], [[Столін]]е, у Берасьці і [[Менск]]у ёсьць бульвары[[бульвар]]ы Тараса Шаўчэнкі.
 
Партрэт Тараса Шаўчэнкі адлюстраваны на банкноце [[Нацыянальны банк Украіны|Нацыянальнага банку Ўкраіны]] наміналам 100 [[Грыўна|грыўняў]] і на залатой памятнай [[Тарас Шаўчэнка (залатая манэта)|манэце]] наміналам 200 грыўняў.