Вікіпэдыя:Адмова ад адказнасьці: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 1:
<div style="text-align: center; font-size: x-large; padding: 1em;">ВІКІПЭДЫЯ НЕ ГАРАНТУЕ ПРАЎДЗІВАСЬЦІ</div>
__БЯЗЬ_ЗЬМЕСТУ__
Вікіпэдыя, он-лайн-энцыкляпэдыя з адкрытым зьместам, зьяўляецца добраахвотнай суполкай асобаў і групаў, якія працуюць над стварэньнем агульнага рэсурсу чалавечых ведаў. Структура праектапраекту дазваляе любой асобе, якая мае падлучэньне да інтэрнэту, зьмяняць зьмест энцыкляпэдыі. Таму калі ласка, вазьміце да ўвагі, што прыведзеныя ў Вікіпэдыі зьвесткі могуць быць не праверанымі адмыслоўцамі, якія валодаюць ведамі ў адпаведных галінах, каб прадаставіць вам поўную, дакладную або надзейную інфармацыю.
 
Безумоўна, гэта не азначае, што вы ня знойдзеце карысных і дакладных зьвестак у Вікіпэдыі — у большасьці выпадкаў гэта так і будзе. Аднак у агульным выпадку '''Вікіпэдыя ня можа гарантаваць сапраўднасьці ўсіх зьвестак.''' Зьмест любога артыкула можа быць толькі што перапрацаваным, наўмысна пашкоджаным або зьмененым асобай, чыё меркаваньне не адпавядае агульнапрынятаму ў адпаведнай галіне ведаў.
Радок 13:
=== Адсутнасьць кантракту; абмежаваная ліцэнзія ===
 
Калі ласка, упэўніцеся, што вы разумееце, што інфармацыя, якая прадастаўляецца Вікіпэдыяй, прадастаўляецца вольна, і што не існуе ніякіх дамоваў або кантрактаў паміж вамі і ўласьнікамі або карыстальнікамі гэтага сайтасайту, уласьнікамі сэрвэраў, на якіх разьмяшчаецца сайт, асобнымі аўтарамі Вікіпэдыі, адміністратарамі або любымі іншымі асобамі, якія ''хоць якім-небудзь чынам зьвязаныя'' з гэтым праектам або яго братэрскімі праектамі, каб вы маглі высунуць любыя прэтэнзіі непасрэдна ў дачыненьні да іх. Вам прадастаўленая абмежаваная ліцэнзія на капіяваньне любых зьвестак з гэтага сайтасайту; разам з тым, гэта не стварае ніякіх кантрактных або пазакантрактных абавязацельстваў для Вікіпэдыі альбо любых яе ўдзельнікаў, сябраў, стваральнікаў або іншых карыстальнікаў.
 
'''Між вамі і Вікіпэдыяй не існуе пагадненьняў''' у дачыненьні выкарыстаньня вамі або рэдагаваньня зьвестак энцыкляпэдыі апроч ліцэнзіяў [https://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0/ Creative Commons Attribution-Sharealike 3.0 Unported License] (CC-BY-SA) і [http://www.gnu.org/copyleft/fdl.html GNU Free Documentation License] (GFDL); ніхто з асобаў, якія маюць дачыненьне да Вікіпэдым, не зьяўляецца адказным за карэктаваньне, рэдагаваньне або выдаленьне любых зьвестак, якія вы можаце дадаць у Вікіпэдыю або яе братэрскія праекты.