Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
На падставе вуснай і пісьмовай традыцыі, запачаткаванай беларускім нацыянальна-вызвольным рухам, урадам [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], [[Беларуская эміграцыя|Беларускай эміграцыяй]] і працягнутай укладальнікамі і карыстальнікамі сучаснай нармалізацыі [[беларускі клясычны правапіс|беларускага клясычнага правапісу]], з мэтай зрабіць найменьне артыкулаў пра [[:Катэгорыя:Геаграфічныя аб’екты|геаграфічныя аб'екты]], разьмешчаныя на [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|беларускай этнічнай тэрыторыі]] (шырэй — тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага), больш лягічным і пасьлядоўным супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое апісвае парадак выбару традыцыйных гістарычных назваў у якасьці асноўных назваў адпаведных артыкулаў. Правіла зьмяшчае дадатак — «[[/Сьпіс|Сьпіс пацьверджаных перайменаваньняў]]», які абнаўляецца і дапаўняецца з улікам выяўленьня новых зьвестак.
 
Да традыцыйных гістарычных назваў належаць першыя дакумэнтальныя назвы геаграфічных аб'ектаўаб’ектаў (або назвы, утвораныя па-за палітыкай [[русіфікацыя|русіфікацыі]] або [[палянізацыя|палянізацыі]], у тым ліку ў выніку перайменаваньняў) або формы, атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай тапанімічнай практыкай. Адпаведныя назвы працяглы час ужываюцца мясцовымі жыхарамі (або ўжываліся да русіфікацыі) і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі.
 
Пры адсутнасьці пералічаных ніжэй выпадкаў назва артыкула пра геаграфічны аб'ектаб’ект выбіраецца ў адпаведнасьці з сучаснымі афіцыйнымі даведнікамі (энцыкляпэдыямі) з улікам артаграфічных нормаў клясычнага правапісу.
 
== Ужываньне ==
Радок 19:
Прыклады першасных і другасных крыніцаў, вартых даверу: указы Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР, «[[Шаблён:Літаратура/Адм.-тэр. падзел Беларусі|Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі]]» (1985), «[[Шаблён:Літаратура/Адм.-тэр. падзел БССР|Административно-территориальное устройство БССР]]» (1985, 1987), «[[Беларуская энцыклапедыя|Беларуская энцыкляпэдыя]]», «[[Гарады і вёскі Беларусі]]», «[[Шаблён:Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі|Краткий топонимический словарь Белоруссии]]» (1974), [[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі]] і інш.
 
Асобны вынятак — новыя аб'ектыаб’екты, упершыню названыя ўладамі Расейскай імпэрыі, міжваеннай Польскай Рэспублікі і СССР. У гэтым выпадку асноўная назва артыкула (калі яна не адпавядае сучасным беларускім афіцыйным даведнікам) абіраецца толькі ў выніку дасягненьня кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня.
 
=== «Неафіцыйнае» перайменаваньне ===
У часы панаваньня Расейскай імпэрыі і СССР назвы [[:Катэгорыя:Геаграфічныя аб’екты|геаграфічных аб'ектаў]] (звычайна невялікіх) на [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|беларускай этнічнай тэрыторыі]] перайначваліся на расейскі капыл. Пры гэтым фактычнае перайменаваньне належным чынам не афармлялася: прадстаўнікі чужынскай улады на месцах пачыналі пісаць назвы так, як яны лічылі «правільна». Трэба адзначыць, што да гэтай часткі адносяцца і тыя выпадкі, калі афіцыйнае перайменаваньня хутчэй за ўсё было, але пакуль не знайшліся крыніцы, якія гэтае пацьвярджаюць.
 
У гэтым выпадку, каб абраць у якасьці асноўнай назвы артыкула беларускую традыцыйную гістарычную назву, трэба ў абмеркаваньні артыкула прывесьці [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|другасныя крыніцы, вартыя даверу]], дзе б сьцьвярджалася слушнасьць той або іншай назвы. Пры адсутнасьці другасных крыніцаў можна прывесьці першасныя крыніцы, у якіх будзе пацьвярджацца, што такая назва сапраўды пасьлядоўна ўжывалася ў мінулым. Таксама пажадана пацьвердзіць, што прысутная ў першасных крыніцах назва сапраўды выкарыстоўваецца ў дачыненьні да адпаведнага геаграфічнага аб'ектааб’екта ў беларускіх энцыкляпэдычных, навуковых або краязнаўчых [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|крыніцах, вартых даверу]].
 
Прыклады першасных крыніцаў: для перайменаваньняў савецкага часу — [http://www.etomesto.ru/shubert/ Ваенна-тапаграфічная мапа Расейскай імпэрыі («мапа Шубэрту»)], [http://raremaps.ru/vse2/karty-strel-bitsckogo.html Спэцыяльная мапа Эўрапейскай Расеі («мапа Стральбіцкага»)], «[https://ru.wikisource.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE-%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%82%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8C_%D0%A0%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9_%D0%B8%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B8 Геаграфічна-статыстычны слоўнік Расейскай імпэрыі]», афіцыйныя дакумэнты расейскага часу, сьпісы населеных месцаў па Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрняў і інш.; для перайменаваньняў расейскага часу — мапы і дакумэнты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.